Кіраўнік Нацбанка: Дэнамінацыя магчыма праз 2–3 гады
09.12.2010 21:37
—
Новости Экономики
|
Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракаповіч не выключае правядзення дэнамінацыі беларускага рубля праз 2–3 гады. Пра гэта ён паведаміў падчас прамой лініі, якую арганізавала газета «Рэспубліка». Паводле яго меркавання, праводзіць дэнамінацыю «ў нейкім сэнсе настаў час». «Але адна з характарыстак пераходнай эканомікі — высокі ўзровень інфляцыі, — прадоўжыў Пракаповіч. — За мінулыя гады ў беларускіх грошай назапасілася нямала „лішніх“ нулёў». «Скажу так: дэнамінацыя ў нашай краіне магчымая, але назваць яе дакладную дату не магу. Гэта залежыць ад многіх фактараў. Магчыма, да дэнамінацыі пройдзе яшчэ 2–3 гады», — сказаў галоўны банкір краіны. Ён падкрэсліў, што для правядзення дэнамінацыі неабходны час на падрыхтоўку: выдаць адпаведны ўказ прэзідэнта, затым стварыць «Да дэнамінацыі трэба будзе рыхтавацца як мінімум на працягу паўгода. Так што дэнамінацыі праз 20 дзён не можа быць нават тэарэтычна, не гаворачы аб практычным баку пытання», — растлумачыў кіраўнік Нацбанка. *** Апошні раз дэнамінацыя беларускага рубля — у суадносінах 1:1.000 — праводзілася ў Беларусі 1 студзеня 2000 года. Тады Нацыянальны банк увёў у абарачэнне банкноты вартасцю 1, 5, 10, 20, 50, 100, 500, 1.000 і 5.000 рублёў, а пазней — 10.000, 20.000, 50.000 і 100.000 рублёў. На працягу 2000 года ажыццяўлялася паралельная хаджэнне купюр старога і новага ўзору. 30 снежня 2003 года тэрмін абмену старых грошай завяршыўся. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракаповіч не выключае правядзення дэнамінацыі беларускага рубля праз 2–3 гады. Пра гэта ён паведаміў...
|
|