Пяцьдзесят на пяцьдзясят. Абноўленыя банкноты наміналам 50 рублёў і 50 тысяч рублёў дапоўняць цяперашнія з 29 снежня. 21.by

Пяцьдзесят на пяцьдзясят. Абноўленыя банкноты наміналам 50 рублёў і 50 тысяч рублёў дапоўняць цяперашнія з 29 снежня

23.12.2010 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Пяцьдзесят на пяцьдзясят.
Абноўленыя банкноты наміналам 50 рублёў і 50 тысяч рублёў дапоўняць цяперашнія з 29 снежня.

З канца бягучага года жыхары Беларусі змогуць расплачвацца за пакупкі новымі банкнотамі. У дадатак да цяперашніх 50-рублёвых і 50-тысячных купюр Нацыянальны банк выпусціць у абарачэнне іх мадыфікацыі.

Выгляд новых банкнот застанецца такім жа, як і быў раней. Галоўнае адрозненне заключаецца ў тым, што на іх у адпаведнасці з новымi Правiламi беларускай арфаграфii i пунктуацыi слова “пяцьдзЕсят” заменяць на “пяцьдзЯсят”. Акрамя таго, адбудуцца тэхналагічныя змены: у новай банкноце наміналам 50 рублёў не будуць выкарыстоўваць ахоўную нітку, што дазволіць сэканоміць грошы на друку, а на 50-тысячнай замест палiмернай празрыстай нiткi будзе металiзаваная. Год выпуску на банкноце будзе пазначаны ранейшы, 2000-ы. Грошы старога ўзору, як паведаміў “НГ” начальнік упраўлення інфармацыі Нацыянальнага банка Анатоль Драздоў, будуць свабодна выкарыстоўвацца яшчэ неабмежаваны тэрмін. Знікаць са звароту яны будуць паступова, па меры іх фізічнага зносу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З канца бягучага года жыхары Беларусі змогуць расплачвацца за пакупкі новымі банкнотамі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика