Расія забрала ў Беларусі частку нафтавых ільготаў. 21.by

Расія забрала ў Беларусі частку нафтавых ільготаў

31.12.2010 01:20 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Расейскія ўлады зацьвердзілі новую формулу разьліку экспартных пошлін на нафтапрадукты. Дагэтуль мыта на цёмныя нафтапрадукты складала 46,7% ад пошліны на нафту, на сьветлыя - 67%.

З Новага году будзе ўведзены агульны каэфіцыент мыта для абедзьвюх катэгорыяў нафтаперапрацоўкі - 0,6.

Розьніца паміж экспартным мытам на нафту і нафтапрадукты зьменшыцца, такім чынам, прыблізна на 20%.

Паводле новай дамовы нафтавых паставак расейскай нафты ў Беларусь, пры экспарце прадукцыі беларускай нафтаперапрацоўкі, розьніца ў мытах на нафту і нафтапрадукты застаецца ў беларускім бюджэце. Павышэньне мыта на нафтапрадукты скароціць названыя паступленьні на адну пятую – прыблізна на паўмільярда даляраў.

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расейскія ўлады зацьвердзілі новую формулу разьліку экспартных пошлін на нафтапрадукты. Дагэтуль мыта на цёмныя нафтапрадукты складала 46,7% ад пошліны на нафту, на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика