Золатавалютныя рэзервы за месяц гахнулі на $670 мільёнаў
07.01.2011 00:00
—
Новости Экономики
|
Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі, разлічаныя па стандартах МВФ, за 2010 год зменшыліся на $621,8 мільёна (11%), пры тым што асноўнымі кірункамі На 1 студзеня 2011 гады золатавалютныя рэзервы склалі $5030,7 мільёна супраць $5652,5 мільёна на 1 студзеня 2010 году, сведчаць дадзеныя Нацыянальнага банка. Пры гэтым за снежань 2010 гады рэзервы зменшыліся на $674,70 мільёна (11.8%), пасля зніжэння на $142,8 мільёна за лістапад і $136,6 мільёна за кастрычнік.Прычым актывы ў замежнай валюце скараціліся яшчэ больш катастрафічна — за месяц яны зменшыліся на траціну і склалі $1907,7 мільёна. Затое на золаце Лукашэнка з Пракаповічам перад выбарамі пасядзелі. Варта адзначыць, што ўзровень золатавалютных запасаў у Беларусі ў прапорцыі да ВУП застаецца адным з найніжэйшых у Еўропе. Ён вышэйшы нават у беднай Малдове.Валютныя запасы — гэта свайго роду падушка бяспекі для эканомікі. МВФ рэкамендуе, каб яны складалі не менш за вартасць Апошні раз беднасць валютных запасаў Беларусі дала пра сябе знаць у ліпені, у часе газавага канфлікту з Расеяй, калі краіна элементарна не мела свабодных грошай, каб расплаціцца па расейскіх патрабаваннях. Тады выручыў Азербайджан, які зрабіў для нашай краіны тэрміновую пазыку. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Актывы ў замежнай валюце скараціліся катастрафічна — за месяц на траціну.
|
|