У рэйтынгу эканамічнай свабоды Беларусь заняла 155-е месца
14.01.2011 00:00
—
Новости Экономики
|
Беларусь заняла 155-е месца з 179-і па ўзроўні эканамічных свабод і пагоршыла свае леташнія паказчыкі. Рэйтынг «Індэкс эканамічнай свабоды» разлічваецца даследчым цэнтрам Heritage Foundation (ЗША) сумесна з газетай Wall Sreet Journal.Даследчыкі адзначаюць пагаршэнне пазіцый Беларусі па 5 з 10 аналізаваных параметраў. Дадзены рэйтынг штогод разлічваецца экспертамі фонду па дзесяці асноўных катэгорыях, якія ўлічваюць ступень эканамічнай, гандлёвай свабоды, інвестыцыйнай адкрытасці краіны, умяшанне дзяржавы ў эканоміку, узровень карупцыі і т. д. Як адзначаюць аналітыкі Heritage Foundation, нягледзячы на памяншэнне дзяржаўнага кантролю ў сферы эканомікі, эканамічная лібералізацыя так і не стала ў Беларусі прыярытэтам. У краіне, па меркаванні даследнікаў, па-ранейшаму высокі ўзровень карупцыі і бюракратыі, а ўмяшальніцтва дзяржавы ў прыватны сектар памяншае інвестыцыйныя і фінансавыя свабоды.Суцяшае, што падобным чынам справы ідуць практычна ва ўсіх краін былога СССР. Па выніках 2010 году Расія заняла 143-е месца. Апошняе, 179-е месца ў рэйтынгу дасталася Паўночнай Карэі. Індэкс яе эканамічнай свабоды склаў 1 пункт. Самай свабоднай эканомікай у свеце 17-й раз запар прызнаецца кітайская аўтаномія Ганконг.Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сітуацыя пагоршылася ў параўнанні з мінулым годам.
|
|