Прадпрыемствы Мінпрама актыўна ідуць на новыя рынкі...
16.02.2011
—
Новости Экономики
|
Летась прадпрыемствы Міністэрства прамысловасці Беларусі павялічылі аб'ём вытворчасці прадукцыі на 17,4 працэнта ў параўнанні з 2009 годам да 25 трыльёнаў рублёў, паведаміў падчас відэабрыфінгу, арганізаванага Нацыянальным прэс-цэнтрам, намеснік міністра прамысловасці Віталь Прыма. У мінулым годзе экспарт вырас на 39 працэнтаў. Паводле звестак Віталя Прымы, аб'ём складскіх запасаў прадпрыемстваў і арганізацый міністэрства ўдалося скараціць з 3 трыльёнаў 196 мільярдаў рублёў на пачатак мінулага года да 1 трыльёна 450 мільярдаў на канец. Калі на пачатак 2010 года аб'ём складскіх запасаў складаў 142 працэнты да сярэднемесячнага аб'ёму вытворчасці, то да канца года гэты паказчык зменшыўся да 70 працэнтаў. "Гэтыя запасы, — заўважыў ён, — аптымальныя, каб своечасова выконваць вытворцамі патрабаванняў заказчыка". Гаворачы пра тое, якім чынам удалося дасягнуць такога істотнага зніжэння запасаў, Віталь Прыма, у прыватнасці, згадаў пра тое, што прадпрыемствы актыўна асвойвалі новыя рынкі збыту сваёй прадукцыі, развівалі ўласныя тавараправодныя сеткі, а таксама стваралі зборачныя вытворчасці за межамі рэспублікі. Так, ён адзначыў паспяховую работу зборачных СП у Кітаі, дзе, напрыклад, летась створанае пры ўдзеле "Гомсельмаша" прадпрыемства вырабіла 100 кормаўборачных камбайнаў, а на сёлета іх заказана ўжо 1 тысяча. Беларускія прадпрыемствы таксама паспяхова прасоўваюцца на рынак Казахстана, дзе прыступілі да стварэння СП па выпуску трактарнай і аўтатэхнікі, іншай прадукцыі, на рынак Азербайджана, шмат зборачных вытворчасцяў у Расіі. Нарошчваюцца пастаўкі тэхнікі ў Венесуэлу. Шэраг айчынных прадпрыемстваў удзельнічае ў расійскіх праграмах ільготнага банкаўскага крэдытавання для набыцця тэхнікі беларускай вытворчасці. Віталь Прыма таксама праінфармаваў, што за мінулыя пяць гадоў прадпрыемствамі міністэрства было асвоена і выраблена на 776 мільёнаў долараў імпартазамяшчальнай прадукцыі. Па дзяржаўнай праграме імпартазамяшчэння і галіновых праграмах за пяцігодку рэалізавана 47 праектаў. Адным з іх стала арганізацыя вытворчасці зернеўборачных камбайнаў на прадпрыемстве "Гомсельмаш". Да 2007 года краіна імпартавала некаторыя віды гэтай тэхнікі, таму што айчыннай вытворчасць не магла забяспечыць неабходныя ў ёй патрэбы. Цяпер жа створана поўная лінейка зернеўборачных камбайнаў высокай прадукцыйнасці, мадэльны рад гэтай тэхнікі пастаянна пашыраецца. Між іншым, больш за 50 працэнтаў гэтай прадукцыі экспартуецца. На думку намесніка міністра, эфектыўная работа прамысловага комплексу краіны павінна забяспечвацца за кошт павышэння эфектыўнасці вытворчасці, стварэння новых вытворчых магутнасцяў і нарошчвання экспарту. Ігар ГРЫШЫН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летась прадпрыемствы Міністэрства прамысловасці Беларусі павялічылі аб'ём вытворчасці прадукцыі на 17,4 працэнта ў параўнанні з 2009 годам да 25 трыльёнаў рублёў,... |
|