Цяжкі груз канфіскаваны
16.02.2011
—
Новости Экономики
|
Позна ўвечары без суправаджальных дакументаў па аўтадарозе ў бок мяжы з Расійскай Федэрацыяй жыхар Гомеля вёз каля 33 тон лому чорнага і каляровага металу. Грузавы аўтамабіль "МАН" з прычэпам быў затрыманы ў Буда-Кашалёўскім раёне супрацоўнікамі міжраённага аддзела аператыўнага рэагавання і вышуку абласной ДАІ пры ўзаемадзеянні з памежнікамі і супрацоўнікамі АБЭЗ Савецкага аддзела ўнутраных спраў Гомеля. Перавозчык расказаў, што планаваў рэалізаваць лом у Расіі. Раней гамяльчанін прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за аналагічнае правапарушэнне. Цяпер аўтамабіль і метал дастаўлены ў Гомель для правядзення праверкі, матэрыялы якой будуць перададзены ў гаспадарчы суд. У дзеяннях грамадзяніна бачыцца склад правапарушэння, прадугледжанага артыкулам аб парушэнні правілаў гандлю і аказання паслуг насельніцтву. Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае накладанне штрафу ў памеры ад 30 да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй тавараў незалежна ад таго, у чыёй уласнасці яны знаходзяцца. Толькі летась супрацоўнікі ДАІ Гомельшчыны затрымалі каля 580 тон лому чорнага і 62 тоны лому каляровага металу. Сёлета прайшлі 43 затрыманні па фактах нелегальнага абарачэння лому металаў, пры гэтым канфіскавана 303 тоны лому розных металаў. Ірына АСТАШКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Позна ўвечары без суправаджальных дакументаў па аўтадарозе ў бок мяжы з Расійскай Федэрацыяй жыхар Гомеля вёз каля 33 тон лому чорнага і каляровага металу. |
|