Паездкі з камфортам
19.02.2011
—
Новости Экономики
|
На прадпрыемстве “Белкамунмаш” асвояць выпуск аднавагонных дызель-цягнікоў
Беларуская чыгунка і мінскі завод “Белкамунмаш” падпісалі дамову на выраб і пастаўку шасці аднавагонных дызель-цягнікоў. Яны будуць выкарыстоўвацца на ўчастках, дзе няшмат пасажыраў. Такія дызель-цягнікі, коштам крыху больш за 8 мільярдаў рублёў кожны, чыгунка плануе набыць за сродкі інавацыйнага фонда Міністэрства транспарту і камунікацый. Вытворчасць прынцыпова новай тэхнікі на “Белкамунмашы” будзе арганізавана сумесна з польскай кампаніяй “Pesa” па ініцыятыве Беларускай чыгункі.Плануецца, што першыя дызель-цягнікі прыйдуць на магістраль ужо ў сёлетнім жніўні. Як абяцаюць вытворцы, беларускія дызель-цягнікі будуць мець высокія тэхнічныя характарыстыкі і належны ўзровень камфорту. Плануецца, што ў далейшым на “Белкамунмашы” пачнецца вытворчасць сучасных двух- і трохвагонных дызель-цягнікоў. З часам яны і заменяць састарэлы рухомы састаў рыжскай вытворчасці. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На прадпрыемстве “Белкамунмаш” асвояць выпуск аднавагонных дызель-цягнікоў
|
|