Белнафтахім: Абмежаванняў на куплю бензіну, хутчэй за ўсё, не будзе
24.03.2011 14:40
—
Новости Экономики
|
Белнафтахім: Абмежаванняў на куплю бензіну, хутчэй за ўсё, не будзе Але ў канцэрне думаюць над іншым спосабам, каб спыніць “уцечку” паліва за мяжу.
У канцэрне “Белнафтахім” сапраўды абмяркоўваецца ўвядзенне абмежаванняў на куплю бензіну на памежных беларускіх АЗС. Але, хутчэй за ўсё, канцэрн не пойдзе на гэты непапулярны захад, распавяла Еўрарадыё прэс-сакратар прадпрыемства Марына Касцючэнка: “Ніякіх абмежавальных захадаў пакуль не прынята і, магчыма, не будзе прынята. Гэтая тэма сапраўды абмяркоўвалася. Але, калі б нават і ўводзіліся абмежаванні, дык толькі на памежных АЗС. Хутчэй за ўсё, ад гэтага варыянта мы адмовімся, бо ёсць іншыя рычагі ўздзеяння на дадзеную праблему”. Пры гэтым прэс-сакратар падкрэсліла, што “ўцечка” беларускага паліва за польскую і літоўскую межы застаецца актуальнай праблемай. “Можа адбыцца такое, што недзе забяруць вельмі вялікую колькасць паліва. На беларускім памежжы ёсць запраўкі, дзе за адзін раз машыны запраўляюцца на 1 тысячу долараў у пераліку на валюту… Пакуль наступны бензавоз з нафтабазы даедзе — па гэтых прычынах можа ў пэўным месцы ўтварыцца дэфіцыт. Але выключна па гэтых прычынах”, — працягвае Марына Касцючэнка. Але на запраўцы, якая месціцца ў вёсцы Воран каля памежнага пункта “Катлоўка”, нам распавялі, што нават фуры звычайна не запраўляюць больш за 500 літраў паліва. Літр “саляркі” на беларускіх запраўках зараз каштуе 2850 рублёў, і гэта значыць, што разавы “чэк” не можа перавысіць 500 долараў у рублёвым эквіваленце. Што ж датычыцца 1 тысячы долараў, дык… “Такога няма ў нас. Як жа ты на 1 тысячу долараў заправіш? Гэта паўтары тысячы літраў, не можа быць!” — распавялі на АЗС № 51. Што праўда, чэргі варонаўскай запраўцы часам бываюць супастаўныя з чэргамі на саму “Катлоўку”. У Літве, куды можна трапіць праз гэты памежны пункт, літр бензіну каштуе ў сярэднім на 80 цэнтаў даражэй, чым у Беларусі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Але ў канцэрне думаюць над іншым спосабам, каб спыніць “уцечку” паліва за мяжу. У канцэрне “Белнафтахім” сапраўды абмяркоўваецца ўвядзенне абмежаванняў на...
|
|