Будаўнічыя фірмы спыняюць закупкі і чакаюць 1 красавіка. 21.by

Будаўнічыя фірмы спыняюць закупкі і чакаюць 1 красавіка

31.03.2011 02:00 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Будаўнічыя фірмы спыняюць закупкі і чакаюць 1 красавіка

Еўрапейскае радыё для Беларусі
З увядзеннем 16 сакавіка абмежавання на набыццё валюты імпартны кошт будаўнічых матэрыялаў рэзка павысіўся. Дробныя і вялікія кампаніі распавялі “Еўрарадыё” аб праблемах, з якімі яны сутыкнуліся.

Будаўнічая арганізацыя “Белбуд” працы не спыняла, але квадратны метр новага жылля хутчэй за ўсё падаражэе.

Будаўнічыя матэрыялы закупляем праз сваіх пасрэднікаў, – кажа прадстаўнік фірмы. – Пасрэднікі падымаюць кошты, кампенсуюць валютную рызыку, і гэта пойдзе ў кошт квадратнага метра. Будаўнічыя працы не спыняліся. Больш мы залежым ад фінансавання кліентаў. Найбольш кошты падняліся на бетон і арматуру. Прыкладна на 15 працэнтаў, і здаецца, гэта не мяжа”.

У акцыянерным таварыстве “Лада-Гарант”, якое ажыццяўляе долевае будаўніцтва, канстатуюць праблемы з пастаўкай матэрыялаў.“Узніклі праблемы з пастаўкай матэрыялаў. Пытанне ў тым, ці хопіць крэдыту даверу з боку вытворцаў. Усе зараз разумеюць, што прымаючы пэўны аб’ём тавару, ты мусіш разлічыцца. А такой магчымасці на дадзены момант няма. Спынення будаўніцтва пакуль зафіксавана не было – спраўляемся з апошніх сіл. Пытанне не ў тым, ці хопіць сіл у кампаніі-будаўніка, а ў тым, ці хопіць сіл у пастаўшчыкоў. Быў перыяд, калі былі спынены пастаўкі. Зараз яны ўзнавіліся, але па іншых коштах, зразумела. Кошты на жыллё пакуль не падняліся. Але калі даражэюць матэрыялы, то і мы вымушаны падняць кошты”.

А вось у будаўнічай кампаніі “Макмасцер” закупкі матэрыялаў ужо спыніліся. А ў траўні чакаюць катастрафічнага павышэння коштаў. “Працы не спыніліся, а вось закупкі матэрыялаў спыніліся. Праблемы пачаліся крыху раней, чым было абмежавана набыццё валюты. 16 сакавіка толькі ўзмацніла – валюту цяпер немагчыма набыць. Кошты вырастуць, праяўляецца ўжо. Павелічэнне адбываецца кожны дзень. Гэта датычыцца, напрыклад, кровельных матэрыялаў, якія выпрацоўваюцца не ў Беларусі. Да таго ж падаражэла паліва – падаражэюць і транспартныя паслугі”.

Праблемы з валютай закранулі і дробны бізнэс – імпарт будматэрыялаў і камплектуючых значна ўзрос.

Фірма “Альфа-міт” (распрацоўка мэблі) вымушана працаваць з доларамі па курсе 3400 ці 3800 рублёў – гэта залежыць ад пастаўшчыка. “Кошты падняліся ў пастаўшчыкоў. Мы пакуль працуем са старымі запасамі, але валюты ў нас ужо няма. Чакаем 1 красавіка з надзеяй, што нешта праясніцца. Пакуль нашы кліенты ў стадыі чакання – адпрацоўваем кантракты, якія ўжо ёсць, і якія мы не можам змяніць, а новыя кліенты чакаюць. Калі праблемы з валютай вырашацца, то кошты зноў могуць знізіцца, таму што рынак насычаны”.

На 15-20 працэнтаў даражэй, чым у пачатку месяца абыдуцца пакупнікам і вокны. З раптоўным павышэннем коштаў на матэрыялы сутыкнуліся ў кампаніі “Баумакс”. “Пастаўшчыкі павялічылі кошт літаральна за некалькі дзён. Кошты для пакупнікоў павысіліся на 15-20 працэнтаў. Што будзе далей – невядома. Кошты паціху паўзуць уверх. У першую чаргу падаражэлі профілі, з якімі мы працуем”.

Нагадаем, 16 сакавіка Нацбанк увёў абмежаванне на пакупку валюты для прадпрыемстваў. Каб набыць замежныя грошы на біржы, неабходна было чакаць 30 дзён. Пазней гэта рашэнне было адмененае. Чакаецца, што з 1 красавіка фірмы зноў змогуць рэзерваваць валюту за адзін дзень да таргоў.
 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З увядзеннем 16 сакавіка абмежавання на набыццё валюты імпартны кошт будаўнічых матэрыялаў рэзка павысіўся. Дробныя і вялікія кампаніі распавялі “Еўрарадыё” аб...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика