Ініцыятыва без перашкод. 21.by

Ініцыятыва без перашкод

25.06.2011 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Ініцыятыва без перашкодУ бліжэйшы час плануецца адмяніць кожную восьмую з дзеючых адміністрацыйных працэдур. Гэтыя ды іншыя стымулюючыя меры, як разлічваюць у Міністэрстве эканомікі, прывядуць да павышэння прадпрымальніцкай актыўнасці. За бліжэйшыя пяць гадоў колькасць беларусаў, занятых у малым і сярэднім бізнесе, можа вырасці ў паўтара раза — да 1,8 мільёна чалавек. Спецыялісты Мінэканомікі прапануюць адмяніць каля 80 з цяперашніх 650 адміністрацыйных працэдур. Калі гэта адбудзецца, прадпрымальнікі змогуць менш часу і грошай траціць на выкананне патрабаванняў у сферах прыродакарыстання, падаткаабкладання, кантролю за бяспекай, іншых. Спіс працэдур плануецца скарачаць і далей, каб засталіся толькі тыя, якія тычацца пытанняў бяспекі дзяржавы і здароўя грамадзян. “Астатнія неабходна скасаваць, каб больш свабодна развіваліся як малое прадпрымальніцтва, так і эканоміка ў цэлым”, — заявіў дырэктар дэпартамента па прадпрымальніцтву Мінэканомікі Аляксандр Груздаў. Цяпер завяршаецца падрыхтоўка праекта канцэпцыі дзяржаўнай падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў Беларусі на перыяд да 2020 года. За гэты час, як разлічваюць у Мін- эканомікі, сектар малога і сярэдняга бізнесу стане яшчэ больш прывабным, доля прадпрыемстваў у сферы гандлю паменшыцца, а ў прамысловасці — вырасце. Плануецца заахвоціць прадпрымальнікаў, якія будуць развіваць справу ў малых гарадах і на вёсцы. Для гэтага дзяржава збіраецца прапанаваць новыя механізмы фінансавай падтрымкі бізнесу, стымуляваць адкрыццё новых цэнтраў падтрымкі прадпрымальніцтва і бізнес-інкубатараў. Руслан АНАНЬЕЎ, “НГ”
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадпрымальнікаў падтрымаюць і адменяць адміністрацыйныя бар’еры
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика