Уклады за ліпень павялічыліся на 4%. 21.by

Уклады за ліпень павялічыліся на 4%

12.08.2011 17:04 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уклады за ліпень павялічыліся на 4%

FINANCE.TUT.BY

Амаль на 1,1 трыльёна Br, або на 4 працэнты, узраслі за мінулы месяц рублёвыя і інвалютныя ўклады насельніцтва ў беларускіх банках і на пачатак жніўня ў пераліку на нацыянальную валюту дасягнулі звыш 28,5 трыльёна Br. Як паведамляе Упраўленне інфармацыі Нацыянальнага банка, у цэлым сёлета за 7 месяцаў рублёвыя і інвалютныя ўклады грамадзян павялічыліся на 5,6 трыльёна Br, або на 24,2 працэнта.

Дэпазіты ў нацыянальнай валюце за ліпень узраслі на 841,1 мільярда Br (+8,3%), а ў замежнай валюце – у эквіваленце на 61,8 мільёна долараў (+1,8%), і склалі адпаведна каля 11 трыльёнаў Br і ў эквіваленце 3,5 мільярда долараў.

На рост укладаў паўплывала павышэнне ўзроўню стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка і адпаведна працэнтных ставак па дэпазітах у нацыянальнай валюце. "Станоўчая дынаміка прыцягнення грашовых сродкаў у беларускія банкі дасягнута і за кошт пашырэння асартыменту паслуг, адкрыцця новых відаў укладаў з больш высокім узроўнем прыбытковасці, павышэнні якасці работы крэдытна-фінансавых устаноў", - адзначана ў прэс-рэлізе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амаль на 1,1 трыльёна Br, або на 4 працэнты, узраслі за мінулы месяц рублёвыя і інвалютныя ўклады насельніцтва ў беларускіх банках і на пачатак жніўня ў пераліку на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика