Ермакова: Цэны я ведаю. Калі сама не хаджу ў краму, дапамагаюць спецыялісты
10.11.2011 19:19
—
Новости Экономики
|
Ермакова: Цэны я ведаю. Калі сама не хаджу ў краму, дапамагаюць спецыялісты Еўрарадыё запытала старшыню Нацбанка, ці ведае яна, колькі каштуе свініна і чаму курс долара большы за абяцаныя 5 тысяч.
У чацвер, 10 лістапада, старшыня Нацбанка Надзея Ермакова адказвала на пытанні чытачоў "СБ. Беларусь Сегодня". Еўрарадыё датэлефанавалася і задало свае пытанні. Па-першае, мы пацікавіліся ў Надзеі Андрэеўны, ці сочыць яна за цэнамі, ці ведае, колькі каштуе ў Мінску свініна. Старшыня Нацбанка цану так і не назвала, хаця запэўніла, што яе ведае. Надзея Ермакова: "Цэны я ведаю, кантралюю. І калі сама не хаджу ў краму, то мне інфармацыю даюць спецыялісты. І не толькі па свініне, а па ўсіх таварах, на якія я павінна арыентавацца". Еўрарадыё: Дык колькі цяпер каштуе свініна? Надзея Ермакова: "Ну, схадзіце ў краму, паглядзіце самі. Бо я цяпер сяджу за сталом і не ведаю…" Дэвальвацыя і курс долара, канешне, мае ўплыў на кошт прадуктаў, цэны на якія ўсталёўваюцца свабодна, працягвае Надзея Ермакова. Надзея Ермакова: “Шмат у якія тавары закладзены ўжо нашмат вышэйшы курс. Не толькі 8 тысяч, але і больш. І 10 тысяч за долар!” Еўрарадыё цікавіцца, якім чынам тады Нацбанк яшчэ ў верасні “матэматычна вывяраў” курс долара ў 5 тысяч. Чаму сённяшні курс з тым не супадае? Старшыня Нацбанка запэўнівае, што курс вызначаецца на падставе попыту і прапановы. І 5 тысячам ён цяпер роўны быць не можа, бо “апынулася па-іншаму”. Надзея Ермакова: “На сённяшні дзень 5 тысяч пакуль не пралічваецца. Таму што попыт нашмат вышэйшы”. Еўрарадыё: “То бок думалі, што ён будзе іншым?” Надзея Ермакова: “Я думаю, што думалі, а апынулася па-іншаму. Патрэба ў валюце нашмат атрымалася вышэй. Яна патрэбная на пакупку нафты, газу, электраэнергіі, на пагашэнне валютных крэдытаў”. Увогуле, на руках у беларусаў — вельмі вялікія сумы грошай, кажа старшыня Нацбанка. Надзея Ермакова: “За той перыяд, калі быў уведзены свабодны рынак - з 14-га верасня і да ўчора, насельніцтва прадала на чыстай аснове 490 мільёнаў долараў. То бок продаж перавышае пакупку”. Больш за ўсё людзей сёння цікавілі пытанні, звязаныя з надзённымі праблемамі, падзялілася Надзея Ермакова з Еўрарадыё. “Ва ўсіх, хто тэлефанаваў перад вамі, пытанне было па крэдытаванні жылля”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Еўрарадыё запытала старшыню Нацбанка, ці ведае яна, колькі каштуе свініна і чаму курс долара большы за абяцаныя 5 тысяч. Фото: photo.bymedia. |
|