На Дубровенщине откроют крупный развлекательный комплекс
28.11.2011 14:52
—
Новости Экономики
|
На Дубровенщине откроют крупный развлекательный комплекс На інвестыцыйны форум з нагоды Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі ААТ “Аршанскі КХП”, ААТ “Аршанскі малочны камбінат”, ААТ “Дубровенскі льнозавод”, таксама прыбыў расійскі бізнесмен, дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю “БелРосТоргСбыт” Фарыд Сабітаў.
Ф. Сабітаў прыбыў з жаданнем падпісаць пратакол аб намерах супрацоўніцтва паміж Дубровенскім райвыканкамам і ТАА “БелРосТоргСбыт” у сферы развіцця прыдарожнага сэрвісу. Мікалай Мікалаевіч Рандарэвіч паведаміў, што ТАА “БелРосТоргСбыт” мае намер на тэрыторыі нашага раёна рэалізаваць інвестыцыйны праект: на аўтамагістралі Мінск - мяжа Расійскай Федэрацыі плануецца будаўніцтва буйнога забаўляльна-абслуговага комплексу, у склад якога будуць уваходзіць гасцініца, казіно і кафэ. У будаўніцтва новага аб’екта плануецца ўкласці каля 2 мільёнаў долараў інвестыцый. Тут будзе створана 60 высокааплачваемых рабочых месцаў. Пасля выступлення М.М. Рандарэвіча, старшыня раённага выканаўчага камітэта Анатоль Іванавіч Лукашоў і расійскі бізнесмен Фарыд Халітавіч Сабітаў падпісалі пратакол аб намерах супрацоўніцтва паміж Дубровенскім райвыканкамам і ТАА “БелРосТоргСбыт”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На інвестыцыйны форум з нагоды Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі ААТ “Аршанскі КХП”, ААТ... |
|