Прырост валавога рэгіянальнага прадукту Мінскай вобласці складзе каля 7%
20.12.2011
—
Новости Экономики
|
Па выніках года прырост валавога рэгіянальнага прадукту (ВРП) Мінскай вобласці складзе прыкладна 7% пры гадавым прагнозе не менш як 9%. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 19 снежня паведаміў старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура. Ён адзначыў, што гэты паказчык "вышэйшы, чым сярэднерэспубліканскі ўзровень ВУП", і "мы лічым, што тут мы выглядаем нядрэнна". Разам з тым Батура заявіў: "Вынікамі года мы задаволеныя быць не можам, таму што мы не ўсе прагнозныя паказчыкі выканаем, магчыма, з-за прычын, што ад нас не залежаць". Не будуць выкананыя аб'ёмныя паказчыкі па сельскай гаспадарцы. Пры прагнозе росту аб'ёму вытворчасці на 7-8% будзе дасягнуты рост 5,6-6%. Сярод асноўных прычын невыканання росту ВРП Батура назваў зніжэнне аб'ёму будаўніцтва жылля. Пры прагнозе 1 млн. 300 тыс. кв. м будзе здадзена ў эксплуатацыю 1 млн. 100 тыс. кв. м. "Тым не менш гэта самы высокі паказчык сярод абласцей рэспублікі", – адзначыў кіраўнік Мінаблвыканкама. "Што да якасных паказчыкаў, то практычна ўсе мы выканалі: рэнтабельнасць продажу, энергазберажэнне і інш.", – сказаў Батура. "Мы працягваем працу, каб падцягнуць паказчыкі, даведзеныя да нашага рэгіёну. Я думаю, што вобласць у цэлым справілася і са станоўчымі тэндэнцыямі ўваходзіць у 2012 год", – лічыць Батура. Паводле БелаПАН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па выніках года прырост валавога рэгіянальнага прадукту (ВРП) Мінскай вобласці складзе прыкладна 7% пры гадавым прагнозе не менш як 9%.
|
|