Дарагія веды. 21.by

Дарагія веды

10.01.2012 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Кошт навучання ў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах зноў узрасце, што звязана з павелічэннем з 1 студзеня 2012 года тарыфнай стаўкі першага разраду на 32,5 працэнта, — паведамілі журналісту "Звязды" ў прэс-службе галоўнага адукацыйнага ведамства нашай краіны. — Натуральна, што ўслед за павелічэннем тарыфнай стаўкі першага разраду павінны вырасці і заробкі прафесарска-выкладчыцкага саставу. А значыць, плата за навучанне абавязкова будзе пераглядацца..."

Нельга сказаць, што студэнты-платнікі не былі маральна падрыхтаваныя да таго, што кошт ведаў можа ўзрасці, бо адпаведны пункт, які пакідае за ўстановай адукацыі права паднімаць плату за навучанне, утрымліваецца ў дагаворы. Аднак гэта будзе ўжо трэцяе з пачатку навучальнага года павышэнне платы, якая першы раз пераглядалася ў верасні. У другі раз перагляд цэн адбываўся ў кастрычніку-лістападзе — зноў-такі пасля павышэння з 1 кастрычніка 2011 года тарыфнай стаўкі першага разраду. На асобных спецыяльнасцях кошт навучання ўжо перавысіў 9 мільёнаў рублёў. Таму чарговае павышэнне моцна ўдарыць па бюджэтах сем'яў, у якіх дзеці атрымліваюць адукацыю на платнай аснове.

У кастрычніку тарыфная стаўка першага разраду была павялічана на 28 працэнтаў, аднак Міністэрства адукацыі рэкамендавала ўсім кіраўнікам навучальных устаноў з улікам сацыяльнай значнасці паслугі павысіць кошт навучання не больш чым на 25 працэнтаў і ажыццяўляць спагнанне дадатковай платы за навучанне з адтэрміноўкай для навучэнцаў плацяжоў, а таксама прадастаўляць плацяжы па спагнанні дадатковай платы за навучанне ў растэрміноўку.

Наколькі вырасце плата за веды ў гэты раз, у прэс-службе галоўнага адукацыйнага ведамства сказаць не змаглі, спаслаўшыся на тое, што адпаведныя разлікі пакуль вядуцца. Як не змаглі паведаміць, з якога чысла будзе зроблены пераразлік — з 1 студзеня ці 1 лютага. У апошні раз аналагічнае рашэнне ўстановы адукацыі прымалі самастойна.

Надзея НІКАЛАЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Кошт навучання ў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах зноў узрасце, што звязана з павелічэннем з 1 студзеня 2012 года тарыфнай стаўкі першага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика