200-тысячная купюра з'явіцца праз месяц. 21.by

200-тысячная купюра з'явіцца праз месяц

13.02.2012 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нацыянальны банк Беларусі зацвердзіў рашэнне аб выпуску купюры наміналам 200 тысяч беларускіх рублёў.

Адпаведная пастанова праўлення галоўнага банка краіны № 31 "Аб выпуску ў абарачэнне банкноты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь узору 2000 года наміналам 200000 рублёў" прынята 31 студзеня 2012 года. 9 лютага дакумент зарэгістраваны ў нацыянальным рэестры прававых актаў, паведамілі БелаПАН у Нацбанку.

Паводле інфармацыі БелТА, новая купюра з'явіцца ў абарачэнні 12 сакавіка.

Як паведамляла старшыня праўлення Нацбанка Надзея Ермакова, купюру наміналам 200 тысяч рублёў плануецца выпусціць у абарачэнне ў першым квартале 2012 года. На ёй будзе выяўлены "адзін з твораў беларускай архітэктуры". Які менавіта, у Нацбанку да ўводу новай купюры ў абарачэнне не раскрываюць.

1 студзеня 2000 года ў Беларусі былі ўведзеныя ў абарачэнне новыя банкноты Нацбанка наміналам 1, 5, 10, 20, 50, 100, 500, 1.000 і 5.000 рублёў, у 2001 годзе — 10.000 рублёў, у 2002 годзе — 20.000 і 50.000 рублёў, а ў 2005 годзе —
100.000 рублёў.

На сёння купюра ў 100 тысяч рублёў застаецца самай буйной з беларускіх купюр, што знаходзяцца ў абарачэнні, і эквівалентная 12 доларам ЗША па бягучым курсе, у той час як да трохразовай дэвальвацыі, якая адбылася на працягу 2011 года, была эквівалентная 33 доларам ЗША.

Купюра наміналам 200 тысяч беларускіх рублёў стане самай буйной і будзе эквівалентная прыкладна 25 доларам ЗША.

Аддзел інфармацыі.

Фота CTV.by.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальны банк Беларусі зацвердзіў рашэнне аб выпуску купюры наміналам 200 тысяч беларускіх рублёў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика