Узаемазалежнасць эканомікі і інфармацыі
30.05.2012
—
Новости Экономики
|
Аб гэтым паведаміла журналістам старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова, перадае БЕЛТА. "Паводле нашай інфармацыі, інфляцыя за тры тыдні склала 1,1 працэнта. Гэта папярэдняя статыстыка. Мы паглядзім па выніках месяца, і калі такая сітуацыя захаваецца на такім узроўні, то ўзнікне магчымасць знізіць яшчэ крыху стаўку рэфінансавання", — сказала Надзея Ермакова. На думку кіраўніка Нацбанка, рэзкае зніжэнне стаўкі рэфінансавання цяпер з'яўляецца немэтазгодным. Грашова-крэдытная палітыка ў Беларусі будзе заставацца жорсткай, заявіла старшыня праўлення Нацыянальнага банка. Каментуючы рэкамендацыі, якія Міжнародны валютны фонд выказаў адносна грашова-крэдытнай палітыкі ў Беларусі, Надзея Ермакова падкрэсліла, што ў краіне захоўваецца жорсткая грашова-крэдытная палітыка. "Мы пачалі праводзіць больш жорсткую грашова-крэдытную палітыку ў верасні і сёння прытрымліваемся жорсткай грашова-крэдытнай палітыкі. Будзем прытрымлівацца яе і ў далейшым", — сказала кіраўнік Нацбанка. Надзея Ермакова дадала, што ўзровень жорсткасці грашова-крэдытнай палітыкі будзе кантралявацца зыходзячы з таго, якая сітуацыя будзе складвацца ў эканоміцы Беларусі. "Але так ці інакш, грашова-крэдытная палітыка будзе заставацца жорсткай. Гэта неабходна", — падкрэсліла кіраўнік Нацбанка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Паводле нашай інфармацыі, інфляцыя за тры тыдні склала 1,1 працэнта. Гэта папярэдняя статыстыка. Мы паглядзім па выніках месяца, і калі такая сітуацыя захаваецца...
|
|