Каментар тыдня. Што будзе, калі беларускія рэгіены атрымаюць дазвол на эмісію грошай?
13.08.2012 12:14
—
Новости Экономики
|
Каментар тыдня. Што будзе, калі беларускія рэгіены атрымаюць дазвол на эмісію грошай? Ці дапамог бы беларускай эканоміцы дазвол на незалежную эмісію грошай пэўнымі рэгіенамі краіны? На гэтае пытанне чытача tut.by у межах супольнага праекту нашага парталу, Беларускага эканамічнага дасьледча-адукацыйнага цэнтру
Вопрос от пользователя sinklit. Почему в наше время, в нашей ситуации даже не предпринимаются попытки испытать, хотя бы в рамках эксперимента (не говоря уже о внедрении), теорию свободных денег (С. Гезель, Ж. Прудон)? Эксперимент в Вёргле в 30-х годах XX в. дал эффект. Магчымасьць атрымліваць даброты бясплатна заўжды вабіла дзяржаву - і прыкладна ў сярэдзіне XIX стагоддзя яна даўмелася амаль канчаткова й “навукова абгрунтавана” замацаваць за сабой манапольнае права на друкаваньне нічым не забясьпечаных грошай. Па-першае, надрукаваць грошы каштуе менш, чым можна атрымаць за надрукаваную суму (розьніца называеца сеньяраж). Па-другое, дзяржава купляе тавары й паслугі за надрукаваныя грошы яшчэ па старых коштах, а вось тыя, хто атрымлівае заробкі, пэнсіі й да т.п. - па новых, больш высокіх. Можна ўзгадаць выпадак пэнсіяў ці заробкаў бюджэтнікаў: пасьля падвышэньня (момант эмісіі) яны даволі доўга не пераглядаюцца, а цэны ўвесь гэты час растуць - значыць, дзяржава плаціць за працу бюджэтнікаў стары кошт, а бюджэтнікі купляюць тавары, плацяць падаткі й да т.п. ужо па больш высокіх цэнах. Гэты няяўны даход дзяржавы называецца інфляцыйным падаткам. У Вёрглі - аўстрыйскім мястэчку - падчас Вялікай дэпрэсіі мясцовыя ўлады выпусьцілі ў абарот уласныя грошы (пад заставу афіцыйных грошаў). Адзінае адрозьненьне паміж імі ды афіцыйнымі палягала ў тым, што той, у каго апыналася такая купюра напрыканцы месяцу, мусіў плаціць за карыстаньне 1% ад яе намінала. Таму кожны, каму трапляліся такія грошы, пазбаўляўся ад іх як найхутчэй і стымуляваў эканамічную актыўнасьць (гл., напрыклад, Нягледзячы на такую пазыцыю дзяржавы, ідэя “вольных грошай” нашмат больш жывая, чым падаецца на першы погляд. Па-першае, глабалізацыя робіць немагчымым (цалкам) абмежаваць міжнародны рух капіталу (і тым больш тавараў і паслуг). І таму валюты розных краінаў канкуруюць паміж сабой, хоць гэтая канкурэнцыя й абмежаваная дзяржавай. Гэта найлепш відаць у краінах зь вялікай далярызацыяй - кшталту Беларусі. Як толькі дзяржава пачынае друкаваць грошы занадта хутка, людзі пачынаюць адмаўляцца ад ужываньня беларускіх рублёў ды (легальна, паўлегальна ці нелегальна) карыстаюцца далярамі, эўрамі ці іншымі на іх думку больш вартымі даверу грашыма. Падвышаны попыт на гэтыя валюты абясцэньвае нацыянальную валюту, то бок дзяржава ўжо ня можа набываць за пустыя грошы ранейшы аб’ём імпартных тавараў і паслуг. Вядома, гэта кепскі вынік для тых, хто першым выкарыстоўвае надрукаваныя грошы, таму яны вымушаныя зьмяншаць тэмп грашовай эмісіі, каб павялічыць даходы ад манапольнага права на яе. Нешта падобнае адбывалася ў нас падчас апошняга крызісу: пасьля таго, як залішняя грашовая прапанова, што ішла на фінансаваньне дзяржаўных праграм, вылілася ў дэвальвацыю, урад саступіў Нацбанку, і эмісія запаволілася. На маю думку, найбольшы гістарычны шанец для вольных грошай быў упушчаны, калі краіны Эўрапейскага Эканамічнага Зьвязу падтрымалі ідэю ўвядзеньня адзінай валюты замест ідэі вольнай канкурэнцыі валют гэтых краін, якую прапаноўваў у 1970-я гады Ф. Хайек (ягоная прапанова палягала ў тым, каб на тэрыторыі ўсіх гэтых краінаў дазволілі б паралельнае хаджэньне ўсіх нацыянальных валют краін Зьвязу, а ў выніку нацыянальныя валюты былі зьліквідаваныя, а на іх месцы паўстаў эўра). Калі б валюты Грэцыі, Гішпаніі, Партугаліі ды іншых краін сучаснай Эўразоны канкуравалі зь нямецкай маркай - эталонам “моцнай” валюты - сучасны даўгавы крызіс (прынамсі ў сучасных масштабах) быў бы немагчымы. Калі б эканамічныя агенты адчулі, што дзяржава паводзіць сябе занадта рызыкоўна (напрыклад, занадта доўга трымае дэфіцыт бюджэту), яны перайшлі б на разьлікі ў той валюце, якая нясе менш рызыкаў, і прымусілі б дзяржаву “жыць па сродках”. Калі цікава больш пачытаць пра ідэю вольных грошай - я б прапанаваў кнігі Веры Сьміт “Паходжаньне цэнтральных банкаў”, сярэдзіна 1930-х гадоў (гл. Экономисты ждут ваших каверзных вопросов! Комментарий недели. Зачем Беларуси сегодня нужны внешние кредиты?>>> Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ці дапамог бы беларускай эканоміцы дазвол на незалежную эмісію грошай пэўнымі рэгіенамі краіны? На гэтае пытанне чытача tut.by у межах супольнага праекту нашага...
|
|