Мінімальны заробак павялічыцца на 400 тысяч з новага года. 21.by

Мінімальны заробак павялічыцца на 400 тысяч з новага года

18.12.2012 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


З 1 студзеня 2013 года ў Беларусі мінімальная заработная плата складзе 1 мільён 395 тысяч рублёў, паведамілі ў прэс-службе ўрада са спасылкай на пастанову Савета Міністраў №1144 ад 13 снежня.

Пагадзінная мінімальная заработная плата ў Беларусі ад 1 студзеня 2013 года ўстаноўлена ў памеры 8 тысячаў 340 рублёў.

У сваю чаргу спецыялісты Мінпрацы і сацабароны адзначылі, што памер мінімальнага заробку з’яўляецца абавязковым для наймальніка і служыць ніжэйшай мяжой аплаты працы работнікаў.

Варта адзначыць, што мінімальная заработная плата ў пачатку 2012 года была ўстаноўленая ў 1 мільён рублёў, гадзінная мінімальная зарплата – 5 тысяч рублёў.

Аддзел інфармацыі.

Фота bestac.by

Чытайце на гэтую ж тэму:

Паліклінікі і бальніцы падчас навагодніх свят будуць працаваць інакш

Рух грамадскага транспарту на Новы год


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 1 студзеня 2013 года ў Беларусі мінімальная заработная плата складзе 1 мільён 395 тысяч рублёў, паведамілі ў прэс-службе ўрада са спасылкай на пастанову Савета...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика