Як будзе выглядаць рэканструяваны стадыён "Дынама"
24.01.2013 13:58
—
Новости Экономики
|
Як будзе выглядаць рэканструяваны стадыён “Дынама” "Еўрарадыё" знайшло "сакрэтныя" дызайн-праекты, якія ўвайшлі ў лік прызёраў. Цягам двух тыдняў выберуць пераможцу.
Спецыяльная камісія ў гэтыя дні выбірае новае аблічча галоўнага стадыёна краіны. Прадстаўнікі НАК, Мінспорту, Мінгарвыканкама і Саюзу архітэктараў адабралі некалькі праектаў-намінантаў. “Засталося вырашыць, хто будзе пераможцам. Зараз прэтэндэнтам задаюцца дадатковыя пытанні: наконт праектавання і наконт цаны, - тлумачыць дырэктар стадыёна “Дынама” Юрый Крывадубскі. - Адна карцінка - гэта толькі пачатак працы. Вельмі шмат залежыць, якой будзе цана гэтай новай арэны”. Сам дырэктар “Дынама” не меў магчымасці шчыльна азнаёміцца з дызайн-праектамі рэканструкцыі і не засядае ў камісіі. Работы не распаўсюджваліся ў Сеціве і для шырокага прагляду неабыякавых заўзятараў. Аднак "Еўрарадыё" знайшло гэтыя праекты-прызёры. Сярод іх ёсць работы як беларускіх, так і замежных праекціроўшчыкаў. Відаць, дзеля аб'ектыўнасці выбару выканаўцы дызайн-праектаў на плакатах не падпісаны. ![]()
![]()
![]()
Як расказалі ў Камітэце архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама, пераможцу плануюць вызначыць цягам двух тыдняў. Тым часам работы па дэмантажы старых канструкцый “Дынама” вядуцца паралельна з пасяджэннямі камісіі. Праўда, разбор стадыёна запавольваецца тым, што няма канкрэтнага праекту. ![]() Яшчэ першага снежня на стадыёне правялі суботнік: знялі старыя сядзенні з брыля. Мінула ўжо блізу двух месяцаў, і на вока з таго часу не шмат скранулася з месца. ![]() Аднак прадпрымальнікаў, якія гандлявалі на ўзвышшы ля цэнтральнага ўвахода (тэрыторыя прымыкае да брыля), адтуль ужо перавялі. ![]() “Вунь працаваў наверсе, зараз усіх перасунулі ўніз, - паказвае на свой гандлёвы бокс адзін з прадпрымальнікаў. — У інтэрнэце я бачыў некаторыя праекты рэканструкцыі. Гэта мара. Вось я прадказваю вам будучыню, гэта дакладна: нас, можа, увогуле выганяць, брыль разбураць і тут (указваючы на фасады. - Заўв. "Еўрарадыё") патынкуюць, пафарбуюць. Рэч у тым, што калі б гэта быў хакейны стадыён, ён бы ўжо даўно быў прыстойны”.
![]() Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Еўрарадыё" знайшло "сакрэтныя" дызайн-праекты, якія ўвайшлі ў лік прызёраў. Цягам двух тыдняў выберуць пераможцу.
|
|