Праезд у цягніках падаражэе на 50%. 21.by

Праезд у цягніках падаражэе на 50%

31.10.2013 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Тарыфы на перавозкі пасажыраў і багажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання на гарадскіх і рэгіянальных лініях эканом-класа ў Беларусі будуць павялічаныя. Пастанова ўступіць у сілу з 9 лістапада.

Кошт праезду цягнікамі на гарадскіх лініях у межах аднаго тарыфнага пояса павялічыцца на 42,9% – з 3 500 да 5 000рублёў, у межах двух тарыфных паясоў – на 27,7% – з 4 700 да 6 000 рублёў за адну паездку.

Ад 1 лістапада ў Беларусі вырастуць тарыфы на электраэнергію, газ і цеплаэнергію

Кошт праезду за 1 км цягнікамі эканом-класа на рэгіянальных лініях за адну зону павялічыцца з 700 да 900 рублёў.

Таксама падаражэе праезд пасажыраў цягнікамі на рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях эканом-класа і бізнес-класа – на 50%. Акрамя таго, дакумент устанаўлівае павышаныя тарыфы на правоз багажу і грузабагажу на гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях.

Паводле БелТА.

Фота dic.academic.ru

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тарыфы на перавозкі пасажыраў і багажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання на гарадскіх і рэгіянальных лініях эканом-класа ў Беларусі будуць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика