Не ўсе кашы аднолькава карысныя
01.12.2013
—
Новости Экономики
|
![]() Як так атрымліваецца, што адны і тыя ж крупы можна купіць і за пяць, і за 20 тысяч рублёў? Усё проста: кошт залежыць не толькі ад пэўнага віду круп, але і ад іх колькасці. Падчас нашага агляду круп на рынку і ў крамах Маладзечна мы знайшлі толькі два прадпрыемствы, якія выпускаюць крупы ў пакунках вагой адзін кілаграм: Маладзечанскі і Мінскі камбінаты хлебапрадуктаў. Іншыя ж выпускаюць па 900, 800, 750, 700, 500 грамаў. Таму пры куплі варта суадносіць кошт не толькі з крупамі іншых вытворцаў, але і з вагой пачкі. Мы склалі табліцу, у якой вы можаце параўнаць, якія крупы купляць больш выгадна. У нашы крамы трапляюць крупы з Расіі, Пакістана, В’етнама. Самы шырокі асартымент на палічках мае рыс: круглы, даўгазерневы, язмін, басмаці, прапараны, буры, арбарыё і нават з чорнымі крупінкамі. Топ-5 самых танных круп Самымі дарагімі аказаліся рысавыя крупы. А вось спіс самых танных. У крамах багаты выбар круп, але да пакупкі варта падыходзіць разумна. Не пераплачвайце, калі не бачыце розніцы На рынку райспажыўтаварыства некаторыя крупы можна купіць танней, чым у любой краме. Каля гэтых павільёнаў заўсёды збіраецца чарга. − Мы звычайна закупляемся тут, − распавядае маладая пара ў чарзе. − Ніякай розніцы ў смаку розных круп мы не бачым, а вось у коштах так. У аддзеле бакалеі на рынку ёсць не толькі бюджэтныя крупы. Тут можна знайсці, напрыклад, гатунак рысу арбарыё, за пачак якога можна набыць два пачкі звычайнага рысу. Прадпрымальнік Сяргей патлумачыў: − Некаторыя пакупнікі якраз такі рыс і шукаюць. Ён такі бялюткі, з асаблівым смакам. Ёсць аматары і такога. Пераважна ж набываюць рыс і грэчку, сямейныя ўпакоўкі. Цяпер кожная гаспадыня можа больш уважліва прадумаць наступную пакупку круп. Таму што для многіх важная не толькі іх разнастайнасць на стале, але і апраўданасць кошту. Многія гатовы пастаяць некалькі хвілін у чарзе дзеля эканоміі. Манка – гэта ежа дзіцячая Пра тое, якія крупы самыя карысныя, у які час варта ўжываць кашы і ці можна ладзіць монадыеты з кашы, распавяла доктар-дыетолаг Ванда Анцілеўская. − Кашы ўжываць карысна. Гэта так? − Ну а як іначай? Крупы карысныя для арганізма чалавека. − А якую з каш вы, як дыетолаг, лічыце самай карыснай? − Калі гаварыць пра лячэбнае харчаванне, то ў грэчкі і аўсянкі найменш супрацьпаказанняў. У гэтых кашах амаль не змяшчаецца вугляводаў, таму іх можна есці людзям хворым на дыябет. − А што вы можаце сказаць пра манную кашу? Ці правільна, што дзяцей з дзяцінства шпігуюць ёй? − Манку толькі дзецям і трэба даваць. Яна лёгка засвойваецца дзіцячым арганізмам, добра пераварваецца ў страўніку. А арганізму дарослага чалавека манка непатрэбная. Там адны вугляводы, што асабліва шкодзіць дыябетыкам і людзям, схільным да паўнаты. − Манныя крупы самыя каларыйныя? − Не, за манку больш каларыйныя кукурузныя крупы і проса, але вугляводаў у іх менш. А самыя малакаларыйныя крупы − аўсяныя. У іх усяго 305 калорый у 100 грамах. − А ў які час дня лепш за ўсё ўжываць кашы? − Каша − гэта ежа для сняданку. На вячэру карысней будзе гародніна з невялікім кавалачкам мяса. − Ці карысна рабіць монадыеты, напрыклад, цэлы тыдзень есці толькі кашы? − Аднабаковасць − гэта дрэнна заўжды. Адны кашы − гэта ненармальна. А калі і гаварыць пра дыеты, то значна карысней будзе не здзекавацца з арганізма, а зрабіць так, каб ваш дзённы рацыён уключаў 1000-1500 калорый.
Як зварыць ідэальную грэчку Вазьміце каструлю з вялікім дном, усыпце шклянку грэчкі. Пакладзіце сталовую лыжку масла. Перамешваючы, падагравайце грэчку, пакуль не растане масла. Вы пачуеце прыемны пах. На вялікім агні давядзіце да кіпення. Потым агонь паменшыце і даварвайце грэчку. Зоя ХРУЦКАЯ, Наталля ТУР. Фота Зоі ХРУЦКАЙ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як так атрымліваецца, што адны і тыя ж крупы можна купіць і за пяць, і за 20 тысяч рублёў?
|
|