На Маладзечаншчыне ў гаспадарках псуецца сілас
16.02.2014
—
Новости Экономики
|
Якасці нарыхтаванага кукурузнага сіласу бракуе ў значнай ступені з-за парушэння тэхнічнага рэгламенту падчас нарыхтоўкі. Перавышаныя тэрміны закладкі траншэй удвая, сілас няякасна ўтрамбоўвалі, не выкарыстоўвалі кансерванты. У таварыстве “Купала-Агра” заклалі з перавышэннем тэрміну да 11 дзён больш за восем тон, ці каля 90% усяго сіласу. На ферме “Гарнякі” тры тоны сіласу закладвалі 15 дзён, а паўтары тоны − 11 дзён. А павінны былі за чатыры дні. Кукурузны сілас − адзін з асноўных і аб’ёмістых кармоў жвачных жывёлін, напрыклад, кароў. Яго вытворчасць у Беларусі дасягае 20 мільёнаў тон. Такія самыя парушэнні ёсць і ў іншых прадпрыемствах і арганізацыях: “Сасноўка-Агра”, “Бярэзіна-аграпрадукт”, “Хоўхлава”. Да таго ж, у раёне не выконваюць даручэнне прэзідэнта, якое забараняе захоўваць кармы ў наземных буртах ці курганах, у заглыбленых траншэях. Аднак менавіта так захоўваюць увесь нарыхтаваны сілас у “Сасноўцы-Агра”, большая частка ў СВК “Хоўхлава” і “Бярэзіна-аграпрадукт”. Пры такім захоўванні губляецца ад 30 да 50% пажыўных рэчываў. Практычна ва ўсіх гаспадарках раёна не надаюць належнай увагі стану траншэй, буртоў. Звычайна сельгасарганізацыі іх не агароджвалі, на некаторых пашкоджанае пакрыццё, а значыць, герметызацыя корму была парушаная. У некаторых месцах сілас пачаў псавацца. Паводле паведамлення Маладзечанскага міжраённага камітэта дзяржкантролю. Фота s-niva.ru Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Якасці нарыхтаванага кукурузнага сіласу бракуе ў значнай ступені з-за парушэння тэхнічнага рэгламенту падчас нарыхтоўкі.
|
|