Сяўба на Верхнядзвіншчыне ідзе ў любое надвор’е
27.04.2018
—
Новости Экономики
|
>
Зараз, калі добрае надвор’е так патрэбна хлебаробам, яно нібы выпрабоўвае іх. Хмары кружаць і раз-пораз палохаюць дажджом. І тут жа, нібы насміхаючыся, выглядае сонейка. Аднак чакаць літасці ад прыроды людзям няма калі – кожная пагодлівая часіна на вагу золата. — Трэба адсеяцца да першага мая, — гаворыць галоўны аграном ААТ “Прудзінкі” Віктар Курыкша. – Што ў гэты тэрмін пасеем, то і будзе ўраджайным. Часу засталося ўсяго нічога. Але мы прыкладаем усе намаганні. Было б надвор’е і тэхніка не падводзіла. Апошняя падрыхтавана ў поўным аб’ёме.
Як і іншыя гаспадаркі, “Прудзінкі” будуць рабіць акцэнт на кармавыя культуры – травы, адналетнія – гарох з пілюшкай, віка-аўсяную сумесь, райграс пашавы. Скарацілі аб’ёмы сяўбы кукурузы да 350 гектараў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Зараз, калі добрае надвор’е так патрэбна хлебаробам, яно нібы выпрабоўвае іх. Хмары кружаць і раз-пораз палохаюць дажджом. І тут жа, нібы насміхаючыся,... |
|