Будуецца дом
12.01.2019
—
Новости Экономики
|
Працягваецца будаўніцтва першай чаргі (20 кватэр) шматпавярховага дома па вуліцы Гагарына ў гарпасёлку. Работы распачаліся восенню мінулага года, плануецца, што дом будзе ўведзены ў эксплуатацыю ў сакавіку бягучага года. Каштарысная вартасць будаўніцтва — 1 425,162 тысячы рублёў, такую інфармацыю агучылі ў аддзеле жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва Глускага райвыканкама. На 3 студзеня будаўнічая гатоўнасць дома складала 7,5 працэнта, выканана работ было амаль на 192 тысячы. Акрамя гэтага, на 46 тысяч было выканана работ на аб’ектах інжынернай і транспартнай інфраструктуры да дома. Нагадаем, што крэдытаванне жылля ў гэтым доме вя-дзецца згодна з Указам № 240 — праз адрасныя субсідыі для грамадзян, якія стаяць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў. У доме па дзесяць двухпакаёвых і трохпакаёвых кватэр, і амаль ва ўсіх, акрамя адной, ужо ёсць гаспадары: дагаворы на будаўніцтва заключылі 19 шматдзетных сем’яў. Аксана ВАСІЛЕЎСКАЯ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працягваецца будаўніцтва першай чаргі (20 кватэр) шматпавярховага дома па вуліцы Гагарына ў гарпасёлку. Работы распачаліся восенню мінулага года, плануецца, што...
|
|