ОК цяпер i на беларускай мове
28.03.2019 15:56
—
Новости Экономики
|
«Одноклассники» (рус.) атрымалі лакалізацыю на 15-ю мову: сацыяльная сетка прадставіла беларускую версію інтэрфейса. Беларуская мова стала даступная карыстальнікам на ўсіх платформах: у дэсктопнай і мабільнай версіях сацсеткі, а таксама ў мабільных праграмах ОК на iOS і Android. Лакалізацыя сінхранізуецца на ўсіх платформах. Пасля ўключэння на любой з прылад беларуская мова аўтаматычна падключаецца на ўсіх астатніх версіях ОК карыстальніка. Для лакалізацыі было перакладзена больш за 100 тысяч слоў. Пераклад закрануў не толькі элементы інтэрфейса, але і логіку работы часткі сэрвісаў – напрыклад, цяпер некаторыя падарункі можна знайсці пры дапамозе запытаў па-беларуску: «усміхніся», «цеплыня», «цацка» і іншых. Пасля ўключэння новай мовы паведамленні, у тым ліку па электроннай пошце, таксама прыходзяць па-беларуску. Цікава, што самым кароткім словам у інтэрфейсе аказалася «ў», а самым доўгім — «канфідэнцыяльнасць». Сёння ўсе карыстальнікі ОК у Беларусі атрымалі паведамленні пра магчымасць пераходу на лакальную мову інтэрфейса, а для тых, хто ўжо пераключыўся, шапка сайту набыла вядомы традыцыйны арнамент. Беларусь – другая краіна пасля Расіі па колькасці карыстальнікаў ОК: штомесячна сацыяльную сетку тут наведваюць 2,7 млн карыстальнікаў, гэта значыць, практычна кожны трэці жыхар рэспублікі. Ядро сацсеткі – гэта людзі 25-45 гадоў. Сярод маладой аўдыторыі карыстаецца папулярнасцю відэакантэнт – шоў з зоркамі і кіберспартыўныя стрымы, а таксама гульні. У 2018 годзе лічба праглядаў ролікаў і трансляцый у беларускіх карыстальнікаў, уключаючы стрымы ў OK Live, дасягнула 1 млрд у месяц. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Одноклассники» (рус.) атрымалі лакалізацыю на 15-ю мову: сацыяльная сетка прадставіла беларускую версію інтэрфейса.
|
|