Караткевіч з «Гавары праўду» ня пойдзе на выбары ў Палату прадстаўнікоў
28.08.2019 06:04
—
Новости Экономики
|
Адна з двух лідэраў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Тацяна Караткевіч ня будзе вылучацца на выбарах у Палату прадстаўнікоў у лістападзе. Пра гэта яна паведаміла Свабодзе. «Я доўга ўзважвала ўсе „за“ і „супраць“ і сёння магу заявіць: адмаўляюся ад асабістага вылучэння. Вырашыла дапамагаць нашым вылучэнцам. Іх будзе ня меней за 30. Я ўпэўненая, што мой патранаж дасць болей карысці для „Гавары праўду“, чым асабісты ўдзел у выбарчай кампаніі», — сказала Караткевіч. Караткевіч згадвае, што адзін з асноўных пастулатаў кампаніі «Гавары праўду» — у краіне павінен быць не адзін, а шмат лідэраў. «Краіне патрэбна 100 Караткевіч, а можа і больш. А ўсім вядомаму палітыку неабходная альтэрнатыва. Вось і будзем яе ствараць. Менавіта з гэтай прычыны я і не вылучаюся сама ў дэпутаты. Буду падтрымліваць нашых кандыдатаў. Тут і каардынацыя, і натхненне, і нават кастынг», — кажа Караткевіч. У 2016 годзе Тацяна Караткевіч брала ўдзел у выбарах у Палату прадстаўнікоў, але прайграла ў сваёй акрузе іншай прадстаўніцы апазыцыі - Ганне Канапацкай з Аб’яднанай грамадзянскай партыі. «Калі выбары будуць збольшага сумленныя, мы спадзяёмся на дэпутацкія мандаты»Тацяна Караткевіч кажа, што апошнім часам актыўная грамадзянская пазіцыя пачала знаходзіць запатрабаванасць у грамадстве. «Людзі ўсё часцей схіляюцца не да чынавенства і не да класічнай апазіцыі. Іх усё болей прываблівае грамадзянскае стаўленне да праблемаў. Асабліва мясцовых. „Гавары праўду“ падказвае людзям, што і як яны павінны зрабіць. І бачым зваротную сувязь. Таму, калі гэтыя выбары будуць хоць збольшага сумленныя, мы спадзяёмся на дэпутацкія мандаты», — разважае лідэрка «Гавары праўду». Яна таксама спадзяецца, што менавіта праца з людзьмі сёлета дазволіць «Гавары праўду» павялічыць сваю прысутнасць сярод назіральнікаў і сябраў выбарчых камісій розных узроўняў. Выбары прэзыдэнта: гэта і блізка, і далёкаТацяна Караткевіч кажа, што да завяршэньня кампаніі выбараў у Палату прадстаўнікоў малаверагодна, што «Гавары праўду» назаве імя свайго кандыдата на прэзыдэнта. Найхутчэй, гэта адбудзецца пасьля парлямэнцкіх выбараў. «А гэта і блізка, і далёка. Для нас галоўнае — мабілізацыя грамадзтва. На гэта і будзем працаваць. А там можа атрымацца ўсё што заўгодна. Няважна, хто будзе гэты кандыдат. Важна тое, якія мэты мы ставім і што мы робім». У Мінпрацы не ўладкоўваласяТацяна Караткевіч таксама зняпраўдзіла інфармацыю, што яна нібыта ўладкавалася ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. «Я цяпер удзельнічаю ў адным вельмі важным і цікавым сацыяльным праекце. Але дзяржаўных установаў ён абсалютна ня тычыцца. Гэта грамадзкі праект», — сказала Караткевіч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адна з двух лідэраў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Тацяна Караткевіч ня будзе вылучацца на выбарах у Палату прадстаўнікоў у лістападзе. Пра гэта яна... |
|