Шкоднiк жаночага цела
14.09.2009
—
Новости Здоровья
|
Кожная жанчына рана або позна сутыкаецца з праблемай з'яўлення цэлюлiту, нават самая худзенькая i прыгожая. I гэта не толькi з-за лiшняй вагi, але i няправiльнага ладу жыцця. Вельмi часта можна пачуць ад жанчын, што чарговы антыцэлюлiтны крэм не даў чаканых вынiкаў. I кожны раз гучыць крытыка ў адрас гэтага крэму, а не таго, як яны ставяцца да свайго цела i арганiзма ў цэлым. Чаму мiлыя дамы часта думаюць, што можна намазацца крэмам ад цэлюлiту i ляжаць, чакаць, пакуль скура стане гладзенькай i роўнай? Нават сухое палена не загарыцца само па сабе без прыкладзеных да гэтага намаганняў. Крэм заклiканы дапамагчы ў змаганнi з непажаданай "апельсiнавай" скурай. Менавiта дапамагчы, а не цалкам пазбавiць. Калi яго выкарыстаць разам з танiзуючым масажам, эфектыўнасць узрастае ў некалькi разоў. Толькi не трэба ставiцца да масажу як да павiннасцi, рабiць яго трэба з задавальненнем. Дарэчы, масаж можа зрабiць i каханы чалавек — як гаворыцца, сумясцiць прыемнае з карысным. Дапоўнiўшы свае намаганнi паўнавартасным харчаваннем (толькi не пераяданнем!) робiм барацьбу з "ворагам" больш эфектыўнай. Для паскарэння абмену рэчываў арганiзму патрэбныя разнастайныя вiтамiны. I абавязкова пiць чыстую ваду (каб выводзiлiся шлакi i таксiны, якiя якраз i назапашваюцца ў непажаданых месцах). Можна заняцца змаганнем са злосным шкоднiкам жаночага цела нават прымаючы ванну. Пасля таго, як скарысталiся скрабам для цела, нанясiце самастойна прыгатаваны крэм злёгку папляскваючы сябе рукамi. Для крэма неабходна змяшаць 2 чайныя лыжачкi мёду з грэйпфрутавым i лiмонным эфiрным алеем (па 2 кроплi кожнага). неабходна змяшаць 2 чайныя лыжачкi мёду з грэйпфрутавым i лiмонным эфiрным алеем (па 2 кроплi кожнага).У такiм разе можна за 3 тыднi пазбавiцца ад праяў цэлюлiту i атрымаць далiкатную аксамiцiстую скуру. Для ўзмацнення эфекту рэкамендуецца закончыць працэдуру прыняццем кантраснага душу: чаргуючы гарачую ваду (1 хвiлiна) i халодную (1 хвiлiна). Такая працэдура дапамагае ўзбадзёрыцца i з цягам часу перарастае ў прыемную звычку. Такiм чынам можна ў наступным перашкаджаць з'яўленню непажаданай "апельсiнавай" скуры. |
Каментарыяў: 0 Даслаць каментарый |