Прастуджваемся часцей, але яшчэ не грыпуем...
24.10.2009
—
Новости Здоровья
|
Па iнфармацыi рэспублiканскай санэпiдслужбы, на мiнулым тыднi захваральнасць насельнiцтва на грып i вострыя рэспiраторныя iнфекцыi вырасла ў параўнаннi з папярэднiм тыднем на 8 працэнтаў. Усяго ў 18 кантрольных гарадах Беларусi было зарэгiстравана каля 53 тысяч выпадкаў прастудных захворванняў. Найбольш актыўна хварэлi на прастуду жыхары сталiцы, Лiды i Наваполацка. Істотны рост захваральнасцi быў адзначаны таксама ў Гродне (на 18,8 працэнта) i Брэсце (на 15,4 працэнта). Сярод захварэлых большую палову складаюць дзецi i падлеткi ва ўзросце да 18 гадоў — на iх долю прыпадае амаль 63 працэнты ўсiх выпадкаў. У стацыянары былi шпiталiзаваныя 802 чалавекi, дзяцей сярод iх — 84,8 працэнта. Цяпер захваральнасць на грып носiць у Беларусi спарадычны характар, што пацвярджаецца звесткамi Нацыянальнага цэнтра па грыпе: лабараторныя даследаваннi сведчаць, што ў "вiрусным пейзажы" пакуль што пераважаюць адэнавiрусная iнфекцыя (37,9 працэнта) i РС-iнфекцыя (таксама 37,9 працэнта). Вiна вiрусаў грыпу А "даказана" толькi ў 1,7 працэнта выпадкаў. Надзея НIКАЛАЕВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па iнфармацыi рэспублiканскай санэпiдслужбы, на мiнулым тыднi захваральнасць насельнiцтва на грып i вострыя рэспiраторныя iнфекцыi вырасла ў параўнаннi з папярэднiм тыднем на 8 працэнтаў. Усяго ў 18 кантрольных гарадах Беларусi было зарэгiстравана каля 53 тысяч выпадкаў прастудных захворванняў. Найбольш актыўна хварэлi на прастуду жыхары сталiцы,
|
|