ПАВЯРНУЛА СОНЦА НА ВЯСНУ: ЧАС ПАДМАЦАВАЦЦА ВІТАМIНАМI
23.02.2010
—
Новости Здоровья
|
Пасля працяглай зiмы наш арганiзм стамiўся. Прычына — шэраг неспрыяльных фактараў: мароз, моцны вецер, недахоп сонечнага святла i вiтамiнаў. Апошняе — надзвычай важная акалiчнасць для праграмы веснавога аднаўлення чалавека, змучанага зiмовым авiтамiнозам. Роля вiтамiнаў у нашым жыццi велiзарная. Яны неабходныя для росту i аднаўлення клетак i тканак, уплываюць не толькi на самаадчуванне, але i надаюць чалавеку прывабны выгляд: блiскучыя i пушыстыя валасы, здаровы колер твару, маладжавасць. Сам па сабе чалавечы арганiзм не здольны вырабляць вiтамiны i павiнен атрымлiваць iх у гатовым выглядзе ў форме прэпаратаў або правiтамiнаў, якiя змяшчаюцца ў раслiннай цi жывёльнай ежы. Зараз вядома некалькi дзясяткаў вiтамiнаў, кожны з якiх выконвае сваю ролю ў падтрыманнi жыццёва важных функцый арганiзма. Вiтамiн А (рэцiнол) i яго правiтамiн (карацiн) спрыяльна ўплываюць на рэгенерацыю клетак скуры, узмацняюць супрацiўляльнасць арганiзма ўсякага кшталту iнфекцыям. Недахоп вiтамiну А з'яўляецца прычынай сухасцi i арагавення скуры, колер твару становiцца шэрым, зямлiстым, скура на локцях i каленях робiцца падобнай на грубую шалупайку, з'яўляецца так званая "гусiная скура" , валасы губляюць бляск, становяцца цьмянымi, пазногцi — крохкiмi. Ранняй прыметай недастатковасцi вiтамiну А можа быць курыная слепата. Крынiцай вiтамiну А з'яўляюцца жаўток курынага яйка, рыба, малако, масла i сыры. Правiтамiн А — карацiн замяняюць зялёная салата, шпiнат, зелянiна пятрушкi, морква, земляны арэх, абрыкосы, чорныя парэчкi, таматы i слiвы. Вiтамiны групы В садзейнiчаюць адраджэнню клетак, паляпшаюць кровазварот, рэгулююць дзейнасць некаторых гармонаў. Недахоп вiтамiнаў групы В можа выклiкаць алергiю, запаленчыя працэсы, экзэму, лушчэнне скуры, перхаць, трэшчыны ў куточках вуснаў. Багатыя на вiтамiны групы В дрожджы, хлеб грубага памолу, цыбуля, насенне бабовых раслiн, арэхi, яйкi, малочныя прадукты, а таксама свiнiна, пячонка, ныркi. Вiтамiн С (аскарбiнавая кiслата). Пры яго недахопе характэрная млявасць, апатыя, хуткая стамляльнасць, кроватачывасць дзяснаў. Гэты вiтамiн удзельнiчае ў рэгуляваннi абменных працэсаў арганiзма. Багатыя на вiтамiн С цытрусавыя, а таксама чырвоныя i чорныя парэчкi, сунiцы, клубнiцы, журавiны, памiдоры, салодкi перац, рознае зяленiва, усе гатункi капусты, плады шыпшыны, бульба, асаблiва "ў мундзiрах". Вiтамiн D (супрацьрахітны фактар) адыгрывае вялiкую ролю ў фармiраваннi касцявога шкiлета, рэгулюе абмен кальцыю i фосфару ў арганiзме. Патрэба ў вiтамiне D забяспечваецца за кошт утварэння яго ў скуры пад уплывам сонечнага святла (ультрафiялетавыя промнi). Пры недахопе вiтамiну D у дзяцей развiваецца рахiт, у дарослых — размякчэнне касцей. Змяшчаецца ў прадуктах толькi жывёльнага паходжання. Найбольш багатыя на вiтамiн D рыба, тлушч, пячонка рыбаў, змяшчаецца таксама ў масле, яечным жаўтку, малацэ. Вiтамiн Е (такаферол). Спрыяльна дзейнiчае на сiстэму кровазвароту, яго называюць вiтамiнам маладосцi i ўрадлiвасцi. Пры недахопе вiтамiну Е страчваецца здольнасць да нармальнага выношвання цяжарнасцi. Утрымлiваюць вiтамiн Е зерне, мука грубага памолу (з вотруб'я), парасткi пшанiцы, зерне кукурузы, гарох, усе вiды капусты, алей, масла, яечны жаўток. Бескантрольны прыём вiтамiнаў у вялiкiх дозах i на працягу доўгага часу можа выклiкаць з'явы агульнай iнтаксiкацыi, асаблiва гэта датычыцца А i D. Вiтамiн D з асцярожнасцю варта прызначаць людзям ва ўзросце, бо прэпарат можа садзейнiчаць развiццю атэрасклерозу. Пры прыёме вялiкай колькасцi вiтамiнаў групы В з'яўляецца бяссоннiца, галаўны боль, галавакружэнне, пачашчанае сэрцабiццё. Лячэбная сутачная доза аскарбiнавай кiслаты не павiнна перавышаць 0,5 г. У народнай медыцыне iснуе мноства рэцэптаў па папярэджаннi авiтамiнозу. Карысна есцi цыбулю-рэпку i зялёныя пёры цыбулi, якiя змяшчаюць вялiкую колькасць аскарбiнавай кiслаты. Рэкамендуецца ўжываць цытрусавыя, есцi сырыя ягады i садавiну. Вельмi карысная белакачанная капуста, свежая i квашаная, вадзяныя адвары хвоi. Варэнне з шыпулек. Прапануецца такi рэцэпт. Дрожджы залiць кiпенем, астудзiць, дадаць крыху цукру i пiць 2-3 разы на дзень па паўшклянкi. Атрымаецца смачны асвяжальны напой. Эфектыўнае прымяненне такой сумесi: узятыя ў роўных суадносiнах (па 200 г) сухафрукты: курагу, разынкi, чарнаслiў (без костак) змешваюць i здрабняюць у аднародную масу. У яе дадаюць молатыя ядры грэцкiх арэхаў, i ўсё добра перамешваюць. Захоўваць у закаркаваным шкляным посудзе ў халадзiльнiку. Захоўваецца гэта сумесь да месяца. Прымаць па адной сталовай лыжцы ў дзень, запiваць яе трэба шклянкай кефiру, сыраквашы. Эфект наступае паступова, але ён даволi стойкi. ВIТАМIННЫЯ ЗБОРЫ: № 1: плады шыпшыны — 1 частка, ягады парэчак — 1 частка. № 2: плады шыпшыны — 1 частка, плады калiны — 1 частка. № 3: плады шыпшыны — 1 частка, ягады бруснiцаў — 1 частка. № 4: плады шыпшыны — 3 часткi, ягады бруснiцаў — 1 частка. № 5: плады шыпшыны 3 часткi, ягады чорных парэчак — 1 частка, лiсце крапiвы — 3 часткi, корань морквы — 3 часткi. № 6: плады рабiны — 12 частак, ягады малiны — 2 часткi, лiсце чорных парэчак — 2 часткi. Падрыхтавала Вольга Шаўко. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля працяглай зiмы наш арганiзм стамiўся. Прычына — шэраг неспрыяльных фактараў: мароз, моцны вецер, недахоп сонечнага святла i вiтамiнаў. Апошняе — надзвычай важная акалiчнасць для праграмы веснавога аднаўлення чалавека, змучанага зiмовым авiтамiнозам. Роля вiтамiнаў у нашым жыццi велiзарная. Яны неабходныя для росту i аднаўлення клетак i тканак, уплываюць не толькi на самаадчуванне, але i надаюць чалавеку прывабны выгляд: блiскучыя i пушыстыя валасы, здаровы колер твару, маладжавасць |
|