Дзеці, якіх даглядаюць бабулі, як правіла, таўсьцейшыя
25.02.2010
—
Новости Здоровья
|
Кіраўніца групы дасьледчыкаў прафэсар Кэтрын Ло кажа, што шмат падобных дасьледаваньняў было праведзенае і ў ЗША. На пытаньне, чаму “бабуліны ўнукі” тлусьцейшыя, прафэсарка дае два тлумачэньні: патураньне дзецям і недахоп фізычнай актыўнасьці. Паводле прафэсаркі, адно з магчымых выйсьцяў – тлумачальныя гутаркі з малымі групамі бабуль і дзядуляў. Могуць мець эфэкт і меры агульнай адукацыі насельніцтва. У прыватнасьці, да агітацыі за здаровы лад жыцьця варта дадаваць і напамін, што ежа ня мусіць быць узнагароджаньнем за нешта. Амаль чвэрць дзяцей дашкольнага веку ў Англіі маюць залішнюю вагу або атлусьценьне. Прадстаўнік дэпартамэнту аховы здароўя краіны кажа, што атлусьценьне – гэта вельмі складанае пытаньне з цэлым шэрагам фактараў. У Брытаніі лічаць, што інвэставаць час, энэргію і грошы на папярэджаньне атлусьценьня – першачарговая для здароўя задача. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Малыя дзеці, якіх рэгулярна даглядаюць іх бабулі і дзядулі, маюць павышаную рызыку залішняй вагі. Да такой высновы прыйшлі ў Вялікабрытаніі. |
|