Антыбiётыкi: супраць якой ангiны?
13.03.2010
—
Новости Здоровья
|
Ангiну — запаленне паднябенных мiндалiнаў — могуць выклiкаць вiрусы i бактэрыi. Адбываецца гэта пры знiжэннi iмунiтэту, напрыклад, пасля пераахаладжэння. Паводле слоў урача-кардыёлага 2-й гарадской дзiцячай палiклiнiкi г. Мiнска Галiны БАНДАЖЭЎСКАЙ, аглядаць горла без лiхтарыка абсалютна бессэнсоўна, таму часта дыягназ ангiны не ставiцца, i дзiця лечаць не ад таго, чым яно хварэе. У дзяцей да года часцей сустракаецца ангiна вiрусная, пры якой малому неабходныя толькi агульныя абмежаваннi (не купаць, не гуляць), апрацоўка зеву i полiвiтамiны. Бактэрыяльную ж ангiну выклiкаюць мiкробы. Праяўляецца апошняя высокай тэмпературай, налётам на мiндалiнах, павелiчэннем шыйных лiмфавузлоў. Пры гэтым кашаль, насмарк i iншыя сiмптомы вострага рэспiраторнага захворвання адсутнiчаюць. Такая ангiна можа прывесцi да ўскладненняў — гламеруланефрыту, рэўматызму, рэўматоiднага артрыту. Таму для лячэння (на працягу 5-10 дзён) выкарыстоўваюцца антыбiётыкi. Каб высветлiць, якiм мiкробам выклiкана ангiна, важна здаць пасеў на флору з мiндалiн. Калi бактэрыяльную ангiну не лячыць, высокая верагоднасць ўзнiкнення хранiчнага танзiлiту. Такi ачаг iнфекцыi прыводзiць да знiжэння абарончых сiлаў арганiзма. Пры самым малым ахаладжэннi дзiця зноў i зноў будзе хварэць на ангiну. Для папярэджвання ангiны важна: — санацыя хранiчнай iнфекцыi (карыёзныя зубы, хранiчны танзiлiт, гнойнае пашкоджанне калянасавых пазух i г.д.); — забеспячэнне свабоднага насавога дыхання; — рэжым дня; — загартоўванне арганiзма; — адсутнасць пылу i тытунёвага дыму. Святлана БАРЫСЕНКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ангiну — запаленне паднябенных мiндалiнаў — могуць выклiкаць вiрусы i бактэрыi. Адбываецца гэта пры знiжэннi iмунiтэту, напрыклад, пасля пераахаладжэння.
|
|