Алергія ў дзяцей: праблема, што паддаецца дзейснаму лячэньню
23.03.2010
—
Новости Здоровья
|
Устойлівы катар, сьверб уваччу і пэрыядычны кашаль – гэтыя сымптомы могуць сьведчыць, што ў вашага дзіцяці алергія. З алергічнымі праявамі сутыкаецца ўсё болей дзяцей.Паводле амэрыканскай статыстыкі, да 40 працэнтаў зь іх цярпяць ад алергічных рынітаў. У чарговай мэдычнай публікацыі газэта “The New York Times”
Алергія – зусім не малазначны клопат. Ня лечаная, яна можа перарасьці ў астму. Вылячэньне алергіі вымагае нярэдка шматбаковага і даволі дарагога падыходу. Што трэба, каб вашае дзіця як найхутчэй пазбавілася алергіі? Найперш – ЗНАЙСЬЦІ ПАТРЭБНАГА ДОКТАРА. З сымптомамі алергіі, асабліва калі яны нявострыя, дасьць рады звычайны пэдыятар або сямейны доктар: выпіша належныя прэпараты, якія нармалізуюць стан дзіцяці. Але ў сытуацыі, калі сымптомы памацняюцца, варта зьвярнуцца да алерголяга. Спэцыяліст правядзе скурныя пробы, каб дакладна вызначыць, на што ў вашага дзіцяці алергічная рэакцыя. Далей неабходна ЎСТАРАНІЦЬ ПЕРШАПРЫЧЫНУ. Ведаючы, што канкрэтна вядзе да алергічных сымптомаў у вашых сына ці дачкі, вы можаце прадухіліць алергічную рэакцыю. Перасяліце, напрыклад, дзіця з запоўненых дыванамі і мяккай мэбляю пакояў, то бо з памяшканьняў, якія цяжка або нават немагчыма вычысьціць ад пылу. Калі доктар цьвердзіць, што прычынаю праблемаў пылавыя кляшчы, вызваліце спачывальню ад фіранак, плюшавых цацак, мяккай мэблі і нават дывана. Як мага часьцей мыйце бялізну. Выцірайце пыл вільготнай анучкаю або электрастатычнаю шчоткай. Старайцеся менавіта сабраць пыл, а не разагнаць яго навокал. Абмяжуйце кантакты дзіцяці з катамі і сабакамі – у тым разе, калі алергічную рэакцыю выклікае менавіта поўсьць жывёлін. Памятайце, што прычынаю алергіі могуць быць яшчэ й прусакі з мышамі. І, нарэшце, не забывайцеся зачыняць вокны ў пару алергічнага абвастрэньня. РАЗГЛЕДЗЬЦЕ МАГЧЫМАСЬЦЬ ІМУНАТЭРАПІІ. Нават пасьля таго, як вы паспрабуеце ўстараніць першапрычыну алергіі ў вашага дзіцяці, ён ці яна могуць па-ранейшаму мець праблемы. У такой сытуацыі варта падумаць пра іньекцыі. Зь іх дапамогаю можна дабрацца да каранёў хваробы і вылечыць алергію цалкам. На імунатэрапію, праўда, спатрэбіцца час. Новае дасьледаваньне, вынікі якога апублікаваў у лютым амэрыканскі часопіс “Annals of Allergy, Asthma and Immunology”, пацьвердзіла, што на вылячэньне імунатэрапіяй ад сымптомаў алергіі патрэбна ня менш як 18 месяцаў. І яшчэ адна парада – ПАЗЬБЯГАЙЦЕ ЛІШНЯГА. На рынку нямала рэчаў і прыладаў, прызначаных тым, хто цярпіць ад алергіі. Фільтры, зьвільгатняльнікі і асушальнікі паветра, чахлы на матрац і падушку, спэцыяльныя засьцерагальныя маскі... Спэцыялісты сыходзяцца ў думцы, што прынамсі частка з гэтых рэчаў і прыладаў малаэфэктыўная, і раяць проста выключыць кантакт з узбуджальнікамі алергіі і падумаць пра імунатэрапію. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Устойлівы катар, сьверб уваччу і пэрыядычны кашаль – гэтыя сымптомы могуць сьведчыць, што ў вашага дзіцяці алергія. З алергічнымі праявамі сутыкаецца ўсё болей дзяцей.
|
|