Алергікам трэба падрыхтавацца да пылення раслін. 21.by

Алергікам трэба падрыхтавацца да пылення раслін

09.04.2010 01:46 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У той час, як большасць людзей з нецярплівасцю чакае вясну, ёсць такія, што цярпець не могуць гэтую пару года. Бо вясна для іх звязана са слёзамі, насмаркам, чханнем і дрэнным самаадчуваннем. Так праяўляе сябе сезоннае алергічнае захворванне паліноз.

Хвароба ўзнікае часцей за ўсё ў другой палове красавіка, калі з’яўляецца пылок бярозы, вольхі, ляшчыны, дуба, клёна, ясеня і некаторых кустоў. Усяго каля 100 раслін могуць выклікаць сезонную алергію. Таму вельмі важна ведаць, на пылок якіх дрэў і раслін так востра рэагуе арганізм і ў сувязі з гэтым рабіць пэўныя захады. Варта звярнуцца да алерголага для таго, каб спецыяліст па‑за сезонам цвіцення раслін паставіў скурныя пробы. І на іх падставе праз 20 хвілін можна вызначыць, на якія алергены ёсць адмоўная рэакцыя.

За 10—14 дзён да чаканага перыяду абвастрэння хваробы неабходна пачынаць прымаць супрацьалергічныя, у прыватнасці, антыгістамінныя прэпараты. Гэта могуць быць эрыус, зіртэк, цэлфаст, кесцін, супрасцін, тавегіл, дыязалін і г.д. Яны дапамогуць даволі паспяхова справіцца з сімптомамі хваробы.

Ва ўмовах Беларусі адзначаецца тры пікі цвіцення раслін і тры перыяды ў цячэнні палінозу,

Першы — гэта т. зв. драўляны паліноз, калі цвітуць дрэвы (канец красавіка — май). У нашых краях асноўнымі алергеннымі дрэвамі з’яўляюцца бяроза, ляшчына, ясень, нярэдка таполя. Гэты драўляны паліноз можа спалучацца з харчовай алергіяй, інакш кажучы, калі ў чалавека ёсць алергія на пылок дрэў, то ўжыванне бярозавага соку, ігруш, усіх костачкавых (чарэшні, вішні, персікі, абрыкосы, слівы) можа прыводзіць да абвастрэння хваробы. Акрамя таго, гэтаму могуць спрыяць арэхі, асабліва фундук, грэцкія арэхі, міндаль. Негатыўную рэакцыю можа выклікаць нават звычайная морква, такая зеляніна, як сельдэрэй, кмен. Нельга лячыцца прэпаратамі з бярозавых пупышак, альховых шышак, кары крушыны.

Другі перыяд — цвіценне злакавых культур і пустазелля (жыта, цімафееўка, мятлік, ежа і інш.). Ёсць травы, якіх дастаткова не толькі ў сельскай мясцовасці, але і ў горадзе. Як правіла, яны цвітуць у пачатку чэрвеня і да сярэдзіны ліпеня. Зноў‑такі ў гэты перыяд можа мець месца харчовая алергія. Да абвастрэнняў палінозу можа прыводзіць ужыванне такіх прадуктаў, як крупяныя кашы, макаронныя і хлебабулачныя вырабы, прадукты, у склад якіх уваходзіць мука.

Трэці перыяд пачынаецца з другой паловы ліпеня і працягваецца да верасня. У гэты час цвіце складанакветнае пустазелле. І асноўнай алергеннай травой з’яўляецца палын. Зноў‑такі цэлы шэраг прадуктаў можа падтрымліваць праявы палінозу. У прыватнасці, гэта алей, халва, маянэз, гарчыца, прадукты, прыгатаваныя з выкарыстаннем палыну — вермуты, бальзамы. Сюды ж адносяцца сельдэрэй, кроп, пятрушка, перац, мускатны арэх, карыца, каляндра, могуць быць і морква, і бурак, і шпінат.

Правілы, якіх трэба прытрымлівацца, калі ў вас ёсць паліноз:

калі пачырванелі і забалелі вочы, прамыйце іх халоднай вадой, зрабіце халодныя прымочкі на твар або пратрыце лёдам;

старайцеся менш бываць на сонцы і не загарайце, гуляйце ў сырое надвор’е, калі пылок прыбіваецца да зямлі;

вясной не карыстайцеся тушшу для веек, фарбай для павекаў і іншай касметыкай;

змяніце рэжым дня (пік утварэння пылку — паміж 5 і10 гадзінамі раніцы), па магчымасці планіруйце выхад з дому на іншы час сутак;

звярайцеся з прагнозамі надвор’я;

моцны дождж вымывае пылок з паветра, таму прагулкі пасля дажджу найбольш пажаданыя;

асцерагайцеся сухіх ветраных дзён, калі пылок можа быць асабліва інтэнсіўным;

карыстайцеся маскай падчас працы ў двары — маска можа забяспечыць эфектыўны бар’ер паміж пылком і мембранамі слізістай абалонкі;

душ і змена адзення — добры сродак ад пылку, які, магчыма, сабраўся ў валасах і тканках, пакуль вы былі на вуліцы;

мыйце галаву на ноч. Купайце хатніх жывёлін, якія часта бываюць на вуліцы. Не сушыце адзенне на свежым паветры.


Аўтар: Падрыхтавала Вольга Шаўко, Звязда

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У той час, як большасць людзей з нецярплівасцю чакае вясну, ёсць такія, што цярпець не могуць гэтую пару года. Бо вясна для іх звязана са слёзамі, насмаркам, чханнем і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика