Гігіена рота як спосаб барацьбы з інфарктам. 21.by

Гігіена рота як спосаб барацьбы з інфарктам

07.05.2010 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чым менш зубоў у роце, тым вышэйшая рызыка захворваньня на інфаркт. Да такой высновы прыйшла група швэдзкіх навукоўцаў на чале з прафэсарам Андэрсам Холмлундам з мэдычнага інстытуту Каралінска.Паводле швэдзкага прафэсара, "сардэчна-сасудзістыя захворваньні, асабліва захворваньне каранарных артэрый, наўпрост залежыць ад колькасьці зубоў. Калі ў чалавека засталося менш за 10 зубоў, такі чалавек у 7 разоў больш рызыкуе памерці ад інфаркту, чым той, у каго захаваліся ўсе зубы".

Узаемасувязь паміж стаматалягічнымі і кардыялягічнымі захворваньнямі група мэдыкаў на чале з прафэсарам Холмлундам вывучала цягам 12 гадоў. Усяго былі дасьледаваныя 7674 мужчын і жанчын, якія назіраліся ў кардыёлягаў. Як высьветлілася, большасьць зь іх мела праблемы зь дзяснамі. За час дасьледаваньня памерлі 629 чалавек, прычым 299 — ад інфаркту.

Як сьцьвярджаюць швэдзкія навукоўцы, пры адсутнасьці адпаведнай гігіены поласьць рота робіцца добрым асяродкам для ўзбуджальнікаў розных інфэкцыяў. Яны трапляюць у кроў і прыводзяць да хранічных запаленьняў. Гэта фактар рызыкі для сардэчных захворваньняў. Колькасьць зубоў можа даць уяўленьне пра тое, як часта чалавек сутыкаўся з хранічнымі інфэкцыямі.

Думку швэдаў падзяляюць і іх калегі з ЗША. Паводле амэрыканскіх дасьледчыкаў, адзін з паказчыкаў схільнасьці да інфаркту — кепскі пах з рота. Гэтая прыкмета сьведчыць пра наяўнасьць у арганізьме вялікай колькасьці бактэрыяў. У часе дасьледаваньняў, якія праводзіліся ў Чыкаскім ўнівэрсытэце, навукоўцы параўноўвалі пацыентаў, якія перанесьлі інфаркт, са здаровымі добраахвотнікамі. У выніку высьветлілася, што ў інфарктнікаў у роце значна больш бактэрыяў. Як лічаць навукоўцы, неахайнае стаўленьне чалавека да гігіены рота прыводзіць да таго, што там пачынаюць размнажацца самыя розныя віды мікраарганізмаў. Менавіта іх сукупнасьць і колькасьць правакуе інфаркт.

Як заўважаюць швэдзкія ды амэрыканскія дасьледчыкі, насельніцтва звычайна ігнаруе такія фактары рызыкі сардэчных захворваньняў. Ня выключана, што пры іншым стаўленьні людзей да ўласнага рота і зубоў штогод у сьвеце ад інфаркту паміралі б не 17 мільёнаў, а значна меней.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чым менш зубоў у роце, тым вышэйшая рызыка захворваньня на інфаркт. Да такой высновы прыйшла група швэдзкіх навукоўцаў на чале з прафэсарам Андэрсам Холмлундам з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика