Што лячылі часнаком. 21.by

Што лячылі часнаком

15.07.2010 11:24 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Часнок называлі “цудоўнай кветкай бессмяротнасці”, магічным ахоўным сродкам.

У традыцыях шматлікіх народаў часнок сімвалізаваў мужнасць і моц. Таму воіны перад бітвай вешалі на шыю вязанкі часнаку. Старажытныя егіпцяне лічылі часнок свяшчэннай раслінай. Тры дні на месяц яны прымалі настоі з часнаку, каб ачысціць арганізм ад шкодных рэчываў. Для ўсіх старажытных народаў Еўропы часнок — абярэг ад нячыстай сілы і вампіраў. У адным траўніку напісана: “Ад водару часночнага бегае ўсялякі гад атрутны”.

* У хатах вешалі вязанкі часнаку, каб захаваць дамачадцаў і гаспадарку ад нячыстай сілы.

* Народныя лекары раілі нарывы і скулы лячыць вараным і тоўчаным часнаком. Часнаком лячылі ад глістоў і іншых паразітаў.

* Месца ўкусу камара ці пчалы трэба было памазаць свежым сокам часнаку — боль хутка сціхне, і не будзе прыпухласцей.

* Аднак злоўжываць часнаком нельга — пагаршаецца зрок і працаздольнасць нырак. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У традыцыях шматлікіх народаў часнок сімвалізаваў мужнасць і моц.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика