Чаго трэба асцерагацца на заморскіх пляжах. 21.by

Чаго трэба асцерагацца на заморскіх пляжах

12.08.2010 09:51 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У разгары час адпачынкаў, багаты на шматлікія падарожжы ў далёкія краіны і на экзатычныя курорты. Аднак, рыхтуючыся ў доўгачаканую вандроўку, трэба ўзброіцца інфармацыяй, якая дапаможа не толькі добра адпачыць, але і засцеражэ ад непрыемных сюрпрызаў, што могуць падпільноўваць на заморскіх пляжах.

Як адзначыла дацэнт 2-й кафедры ўнутраных хваробаў Беларускага дзяржаўнага медуніверсітэта, кандыдат медыцынскіх навук, урач-гастраэнтэролаг Ірына Шаламіцкая, апошнім часам з'явіўся такі тэрмін, як "хвароба падарожніка", звязаная з вострымі страўнікава-кішачнымі інфекцыямі. Самыя распаўсюджаныя яе сімптомы: дыярэя, субфебрыльная тэмпература, болі ў ніжняй частцы жывата, а часам ваніты. Захаванне простых правілаў дапаможа пазбегнуць такіх непрыемнасцяў. Абавязкова трэба мыць садавіну і гародніну, імкнуцца не ўжываць экзатычныя стравы, з якімі страўнікава-кішачны тракт можа не справіцца.

Змены ў харчаванні могуць быць і прычынай алергічных рэакцый: высыпак, якія свярбяць, ацёку твару і канечнасцяў. Адзін з наймацнейшых алергенаў — морапрадукты, незалежна ад таго, як яны будуць гатавацца. Алергенныя ўласцівасці рыбы, крэветак, кальмараў і г.д. нават пры тэрмічнай апрацоўцы і вяленні захоўваюцца.

Пры паездцы ў далёкія, асабліва трапічныя, краіны, важна памятаць пра тое, што там вельмі шмат насякомых, укусы якіх таксама здольныя выклікаць алергічныя рэакцыі. У выніку на месцы ўкусу з'яўляецца ацёк скуры, навобмацак гарачы; пачырваненне ці розныя высыпкі, можа пагаршацца агульны стан, павышацца тэмпература.

Небяспечныя і кантактныя праявы. Напрыклад, з раслінамі. Хочацца сарваць прыгожую кветку ці абмахвацца галінкай — і ў наяўнасці алергічная рэакцыя.

Прычынай пэўнага варыянту крапіўніцы можа стаць сонца. Справа ў тым, што павышаная інсаляцыя выклікае некаторыя змены ў арганізме, і на скуры з'яўляюцца высыпкі. Таму людзям, якія ведаюць пра гэтую сваю праблему, рэкамендуецца выкарыстоўваць засцерагальныя крэмы, імкнуцца загараць да 12.00 і пасля 17.00, калі інсаляцыя змяншаецца. Варта карыстацца тэнтамі, непажадана выходзіць на адкрытае сонца. Будзе лепш, калі адзенне, капелюшы, нават самі тэнты будуць не са штучнага матэрыялу, а з натуральнага: бавоўны, лёну. Менавіта яны перашкаджаюць лішняму сонечнаму апраменьванню.

Цяпер пра ваду. Напрыклад, марская вада ідзе на карысць пацыентам з дэрматытам. Калі мора чыстае, яно мае свой лячэбны эфект. Гэта ўласціва для Крыма. Але іншая справа, калі размова ідзе пра далёкія паўднёвыя краіны. Склад мікрафлоры там у марской вадзе можа спрыяць алергічным праявам. Акрамя таго, і кантакт з некаторымі водарасцямі бывае небяспечным. Што датычыцца закрытых вадаёмаў у Еўропе, то там, на жаль, застаецца актуальнай праблема цыркарыёзу. Ён праяўляецца мясцовай алергіяй — высыпкамі са свербам (так званы сверб купальшчыка) у месцах укаранення паразіта.

Для піцця і мыцця садавіны і гародніны трэба выкарыстоўваць толькі бутыляваную, закрытую ваду. І ні ў якім разе нельга ў напоі (колу, гарбату) дадаваць лёд. Бо лёд — гэта негатаваная замарожаная вада, і ў ёй могуць утрымлівацца розныя паразіты, інфекцыі.

Абавязкова варта насіць абутак, не хадзіць у незнаёмых месцах басанож, нават, калі здаецца, што там чыста. Шэзлонгі, гамакі трэба размяшчаць павышэй над зямлёй.

ТРЭБА ВЕДАЦЬ

Калі вы вярнуліся з цёплых краёў і адчулі, што ў вас павысілася тэмпература, з'явіліся іншыя адхіленні ў стане здароўя, не панікуйце адразу. Гэтыя праявы могуць быць рознай прыроды. Але, прынамсі, для аблягчэння дыягностыкі і своечасовага прызначэння лячэння варта выклікаць урача на дом (ні ў якім разе не карыстайцеся грамадскім транспартам) і паведаміць, у якой краіне вы знаходзіліся.

Калі вы знаходзіцеся ў экстрэмальных умовах, калі няма магчымасці звярнуцца да ўрача, то вам дапаможа сфарміраваная па рэкамендацыях спецыялістаў аптэчка першай даўрачэбнай дапамогі:

Сродкі ад галаўнога болю — анальгін, цытрамон, спазмалгон.

Прэпараты ад дыярэі — імодзіум, энтэрасептол, фуразалідон.

Супрацьалергічныя прэпараты — тавегіл, супрасцін, дыязалін.

Антысептычныя сродкі — борная кіслата, раствор ёду, марганцоўка.

Засцерагальныя сродкі ад загару, рэпеленты ў выглядзе мазяў ці аэразоляў.

Нажніцы, пінцэт, бінт, лейкапластыр (звычайны і бактэрыцыдны).



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У разгары час адпачынкаў, багаты на шматлікія падарожжы ў далёкія краіны і на экзатычныя курорты. Аднак, рыхтуючыся ў доўгачаканую вандроўку, трэба ўзброіцца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика