Стомленасць як вірус
25.08.2010 13:43
—
Новости Здоровья
|
Амерыканскія навукоўцы атрымалі новыя пацверджанні віруснай прыроды сіндрому хранічнай стомленасці. Даследаванне правяла група спецыялістаў пад кіраўніцтвам Упраўлення па кантролі за прадуктамі і лекамі ЗША. Даследчыкі правялі генетычны аналіз узораў крыві 37 пацыентаў з сіндромам хранічнай стомленасці і 44 здаровых добраахвотнікаў. Па выніках аналізу, генетычныя паслядоўнасці, характэрныя для віруса, звязанага з вірусам лейкоза мышэй, былі выяўленыя ў 32 хворых, што складае каля 86,5 працэнта ад іх агульнай колькасці. Вірусныя гены таксама былі выяўленыя ў узорах крыві трох членаў кантрольнай групы (6,8 адсоткі). Праз 15 гадоў пасля пачатку даследаванняў навукоўцы правялі паўторны аналіз у васьмі ўдзельнікаў — у сямі з іх, вірус у крыві прысутнічаў. Сіндром хранічнай стомленасці характарызуецца стомай у мышцах, дэпрэсіяй, санлівасцю. Пры чым усе гэтыя праблемы не выкліканы нічым. Прычыны ўзнікнення сіндрому не вытлумачаныя. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амерыканскія навукоўцы атрымалі новыя пацверджанні віруснай прыроды сіндрому хранічнай стомленасці. Даследаванне правяла група спецыялістаў пад кіраўніцтвам... |
|