Боль у спіне
14.09.2010 12:05
—
Новости Здоровья
|
— з ім рана ці позна сутыкаюцца ўсе. Праўда, да першых прыкмет немачы многія ставяцца занадта бестурботна: маўляў, пабаліць — і перастане. Між тым, болі ў спіне з’яўляюцца па зусім розных прычынах, у тым ліку — як сімптом сур’ёзнага захворвання. Перш за ўсё, спіна можа балець Калі ваша праца звязаная з неабходнасцю доўга сядзець або стаяць на адным месцы, для прафілактыкі атрафіі пазваночніка старайцеся кожныя паўгадзіны выконваць размінку: прайдзіцеся па пакоі, а яшчэ лепш — зрабіце некалькі простых практыкаванняў для пазваночніка (нахілы наперад і ў бакі, прагін назад). Іх карысна выконваць штодня на працягу 10–15 хвілін. Вам даводзіцца доўга стаяць? Старайцеся раўнамерна размяркоўваць вагу цела на абедзве нагі або, прынамсі, пераступаць з нагі на нагу. Калі падымаеце прадмет з падлогі, трымайце спіну прама. Пры пераносе цяжараў часцей спыняйцеся і перакладайце груз з адной рукі ў другую. Таксама не варта насіць абутак з абцасам вышэй за 4 см. Звярніце ўвагу на ваш ложак — медыкі нездарма раяць спаць на цвёрдай паверхні. Падчас сну на вельмі мяккім матрацы ваш пазваночнік можа моцна прагінацца, што выклікае нагрузку на мышцы. Спачатку спіна за ноч стамляецца, а потым пачынае балець. Боль у вобласці спіны можа паказваць і на няправільнае харчаванне. Так, недахоп мінеральных рэчываў — кальцыю, фосфару, калію і магнію — вядзе да астэапарозу, які робіць косці крохкімі. Таму ў рацыён неабходна рэгулярна ўключаць тлусты тварог, капусту, моркву, фасолю, гарох, рыс, буракі, грэцкія арэхі і фундук. А вось ужывання ў ежу белага цукру, наадварот, варта пазбягаць: яго засваенне арганізмам патрабуе расходу карысных рэчываў і аслабляе пазваночнік. Таксама варта памятаць, што далёка не заўсёды болевыя адчуванні ў спіне азначаюць праблемы менавіта з ёю — яны могуць быць звязаныя і з унутранымі органамі. Напрыклад, у левую частку спіны можа аддаваць сардэчны боль, а сімптомам неладоў з жоўцевым пузыром можа быць ныючы боль у правай частцы спіны. Падзяліцца навіной:
Звязда Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— з ім рана ці позна сутыкаюцца ўсе. Праўда, да першых прыкмет немачы многія ставяцца занадта бестурботна: маўляў, пабаліць — і перастане. Між тым, болі ў спіне...
|
|