Цяперашні ўсплёск прастудных захворванняў — толькі рэпетыцыя?. 21.by

Цяперашні ўсплёск прастудных захворванняў — толькі рэпетыцыя?

16.09.2010 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Верасень распачаўся ў гэтым годзе з рэзкага пахаладання — асабліва адчувальнага пасля працяглага лета з анамальнай спякотай. Сінхронна з паніжэннем тэмпературы пачала павялічвацца і колькасць людзей, якія кашляюць і чхаюць. А тут яшчэ і некаторыя метэаролагі "парадавалі" сваім прагнозам на будучую зіму, маўляў, зіма 2010--2011 гадоў будзе адной з самых суровых у Еўропе за апошняе тысячагоддзе. Праўда, ёсць і іншыя меркаванні наконт будучай зімы...

Прагнозы эпідэміёлагаў таксама моцна адрозніваюцца. Па словах Галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Расійскай Федэрацыі Генадзя Анішчанкі, эпідэмія грыпу чакаецца на тэрыторыі Расіі ў лістападзе. Па звестках Навукова-даследчага інстытута грыпу РАМН, у гэтым годзе ахоп вірусам свінога грыпу будзе шырэйшы, чым сезонным грыпам. Справа ў тым, што да сезоннага вірусу за многія гады ў грамадзян выпрацаваўся калектыўны імунітэт, а перад свіным грыпам большасць не маюць аховы. Да таго ж імунітэт расіян падарваны анамальнай спякотай. Зараз на тэрыторыі Расіі назіраецца ўсплёск вострых рэспіраторных вірусных інфекцый у Кастраме, Пскове, Астрахані, Валгаградзе, Іркуцку, Кемераве, Чувашыі і Ямала-Ненецкай акрузе.

Украінскія медыкі чакаюць эпідэмію ўжо напрыканцы кастрычніка. А іх беларускія калегі прагназуюць эпідэмічны пад'ём у традыцыйныя для нашай краіны тэрміны — у студзені—лютым, праўда, не выключаюць, што ён можа сфарміравацца і ў снежні. Нагадаем, што летась, падчас пандэміі свінога грыпу, грыпозная хваля накрыла беларусаў напрыканцы кастрычніка, а пік эпідэмічнага пад'ёму прыйшоўся на лістапад.

Загадчыца эпідэміялагічнага аддзялення Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Фісенка лічыць, што ў гэтым сезоне большасць мінчан перахварэюць на ВРВІ ў перыяд з канца верасня да пачатку красавіка і толькі 10 працэнтаў захворванняў прыпадуць на кароткі прамежак часу, які называецца эпідэмічны — звычайна ён доўжыцца ў сталіцы каля месяца. Але такой цяжкасці працякання захворвання і такой колькасці захварэлых за кароткі адрэзак часу, як летась, не чакаецца. Гэта звязана з тым, што у беларусаў ужо ёсць пэўны імунітэт да вірусу А (H1N1), паколькі ад 40 да 50 працэнтаў насельніцтва ў той ці іншай форме мелі з ім кантакт. Мяркуецца, што А(H1N1) будзе паводзіць сябе як вірус сезоннага грыпу, а цыркуляваць ён будзе на працягу яшчэ некалькіх бліжэйшых гадоў.

Эксперты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у сваю чаргу, не выключаюць, што ў пасляпандэмічны перыяд падчас лакалізаваных успышак рознага маштабу могуць назірацца істотныя ўзроўні перадачы віруса А (H1N1). Падчас пандэміі А (H1N1) выціснуў іншыя вірусы грыпу і стаў дамінуючым, але цяпер сітуацыя змянілася. Многія краіны паведамляюць аб змешаным складзе вірусаў грыпу, што тыпова для сезонных эпідэмій. Эксперты СААЗ таксама не выключаюць, што вірус свінога грыпу па-ранейшаму можа выклікаць цяжкую форму захворвання (вірусныя пнеўманіі) у маладых людзей і цяжарных жанчын. Групы, якія лічыліся падчас пандэміі групамі высокай рызыкі, верагодна, такімі і застануцца ў бліжэйшы час. Сусветная арганізацыя аховы здароўя ўжо выпусціла дадатковыя рэкамендацыі для пасляпандэмічнага перыяду, якое ўключае парады па эпідэміялагічным і вірусалагічным маніторынгу, вакцынацыі і аказанні медыцынскай дапамогі.

У беларускай сталіцы, дарэчы, распачалася вакцынацыя супраць грыпу за сродкі грамадзян. Ва ўстановы аховы здароўя паступілі дзве вакцыны — французская "Ваксігрып" і расійская "Грыпол Плюс". Чакаецца таксама паступленне вакцын "Флюарыкс" (Бельгія) і "Інфлювак" (Нідэрланды). Кошт прышчэпкі ў залежнасці ад выкарыстоўваемай вакцыны і іншых умоў вар'іруецца ад 25 да 60 тысяч рублёў. Медыкі разлічваюць, што платную вакцынацыю ў 2010 годзе ў Мінску пройдуць 160 тысяч чалавек. А за кошт бюджэтных сродкаў прышчэпкамі будуць ахопленыя 210 тысяч мінчан. Бясплатна прышчэпкі будуць рабіць людзям з высокай рызыкай развіцця постгрыпозных ускладненняў і інфіцыравання грыпам. Вакцыны для імунізацыі на бясплатнай аснове паступяць ва ўстановы аховы здароўя ў трэцяй дэкадзе верасня.

Спецыялісты тлумачаць, што зараз у сталіцы цыркулюе "грымучая сумесь" розных вірусаў. Усяго медыкам вядомыя каля 200 рэспіраторных вірусаў, якія выклікаюць прастуду, і кожнаму з нас дастаецца свой, хоць сімптомы ва ўсіх падобныя: гэта насмарк, дрыжыкі, павышэнне тэмпературы. У верасні пасля завяршэння сезону масавых водпускаў і школьных канікулаў адбываецца ўзаемаабмен вірусамі ў дзіцячых і дарослых калектывах. Таму цяперашні усплёск прастудных захворванняў з'яўляецца традыцыйным для гэтага часу года. І чуткі пра нейкі злосны вірус, які прымусіў многіх з нас і кашляць, і чхаць, не больш чым выдумкі...

Надзея НІКАЛАЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Верасень распачаўся ў гэтым годзе з рэзкага пахаладання — асабліва адчувальнага пасля працяглага лета з анамальнай спякотай. Сінхронна з паніжэннем тэмпературы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика