Ці можа адмовіцца ад пробы Манту?. 21.by

Ці можа адмовіцца ад пробы Манту?

16.09.2010 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

— Падкажыце калі ласка, ці могуць адмовіць прыняць дзіця ў дашкольную ўстанову, калі ў яго не зробленыя ўсе прышчэпкі? Калі могуць адмовіць, то на якой падставе?

Як тлумачаць спецыялісты аддзела эпідэміялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, адмовіць у прыняцці непрышчэпленага дзіцяці ў дзіцячы сад могуць толькі ў тым выпадку, калі на момант яго паступлення там будзе аб'яўлены каранцін у сувязі з рэгістрацыяй у дзіцячым калектыве выпадкаў вакцынакантралюемай інфекцыі, а таксама будуць дакладныя звесткі, што дзіця не хварэла на гэтыя інфекцыі. Такая мера скіраваная, у першую чаргу, на абарону непрышчэпленага дзіцяці, якое не мае імунітэту супраць гэтых інфекцый.У іншых выпадках падстаў, каб адмовіць у прыёме непрышчэпленага дзіцяці ў дашкольную ўстанову, няма.

— Ці існуюць супрацьпаказанні для пробы Манту? У прыватнасці, як хутка можна рабіць пробу Манту пасля перанесенага інфекцыйнага захворвання? І ці магу я адмовіцца ад правядзення проб Манту майму дзіцяці?

Згодна з артыкулам 45 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб ахове здароўя", бацькі маюць права адмовіцца (у пісьмовай форме) ад любога абследавання ці медыцынскага ўмяшання ў дачыненні да іх дзіцяці як яго законныя прадстаўнікі, у тым ліку і ад правядзення пробы Манту. Аднак ці варта гэта рабіць? Проба Манту, як тлумачаць спецыялісты аддзела эпідэміялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, з'яўляецца важным сродкам ранняй дыягностыкі туберкулёзу. Для правядзення пробы Манту выкарыстоўваецца алерген туберкулёзны ачышчаны вадкі для ўнутрыскурнага прымянення. Згодна з інструкцыяй па медыцынскім прымяненні прэпарата, маецца шэраг проціпаказанняў для правядзення туберкулінавых проб. Гэта <І>скураныя захворванні, вострыя, хранічныя інфекцыйныя і саматычныя захворванні ў перыяд абвастрэння, алергічныя станы (бранхіяльная астма, ідыясінкразія з выражанымі скурнымі праявамі, рэўматызм у вострай і падвострай фазах), эпілепсія, наяўнасць каранціну па інфекцыйным захворванні ў дзіцячым калектыве. Правядзенне дыягнастычнай пробы Манту павінна ажыццяўляцца не раней чым праз месяц пасля знікнення вышэйзгаданых клінічных сімптомаў і завяршэння каранціну па інфекцыйным захворванні ў дзіцячым калектыве. Інтэрвал паміж любой прафілактычнай прышчэпкай, біялагічнай дыягнастычнай пробай і пробай Манту павінен складаць не менш як месяц. З мэтай вызначэння супрацьпаказанняў урач ці медыцынская сястра ў дзень правядзення туберкулінавых проб павінна праводзіць апытанне і медыцынскі агляд асобаў, якія падлягаюць туберкулінавай дыягностыцы.

Падрыхтаала Надзея НІКАЛАЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Падкажыце калі ласка, ці могуць адмовіць прыняць дзіця ў дашкольную ўстанову, калі ў яго не зробленыя ўсе прышчэпкі? Калі могуць адмовіць, то на якой падставе? Як...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика