Блізарукасць - хвароба вундэркіндаў?. 21.by

Блізарукасць - хвароба вундэркіндаў?

17.09.2010 11:06 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Да 30% вучняў агульнаадукацыйных устаноў пакутуюць ад блізарукасці, або міяпіі, якая з'яўляецца асноўнай прычынай зніжэння зроку ў школьнікаў. Часцей за ўсё паталогія сустракаецца ў дзяўчынак, што цалкам зразумела.

- Блізарукасць звязана з вялікай стараннасцю, добрай паспяховасцю, удзелам у грамадскім жыцці, - кажа ўрач-афтальмолаг 17-й гарадской дзіцячай клінічнай паліклінікі Мінска Алена Качан. — Акрамя таго, істотна вырасла зрокавая нагрузка за кошт павелічэння школьных праграм, асабліва ў гімназіях, што прыводзіць да павелічэння эмацыйнай нагрузкі. Добра вядома, што стрэсавая сітуацыя з'яўляецца адной з асноўных прычын развіцця многіх захворванняў, у тым ліку, органа зроку.

Развіццю міяпіі таксама спрыяюць: узмоцненая праца на блізкай адлегласці, спадчынная схільнасць, аслабленне склеры на фоне агульнага аслаблення арганізма, асабліва ў перыяд яго актыўнага росту.

Падвоеную рызыку далучыцца да міёпаў маюць тыя, хто ўваходзіць у групу рызыкі:

1. Дзеці блізарукіх бацькоў. Шанцы абзавесціся акулярамі роўныя фактычна 100%, калі мама і тата з акулярамі. Праблема ў спадчыннай слабасці аптычнага апарату вачэй і яго злучальнай тканкі. Склера лёгка расцягваецца - і вока падаўжаецца.

2. Неданошаныя дзеці. Народжанае ў тэрмін дзіця ад прыроды крыху дальназоркае (+3 дыёптрыі). Неданошаныя малыя прыходзяць у гэты свет усяго толькі з +1 дыёптрыяй, што з'яўляецца фактарам рызыкі.

3. Вундэркінды. Сярод дзяцей, якіх вучылі чытаць у 3-5 гадоў, у тры разы больш парушэнняў зроку ў параўнанні з тымі, хто пачаў навучанне ў 6-7 гадоў. Унутрывокавыя мышцы фарміруюцца бліжэй да 7 гадоў.

4. Алергікі. У такіх дзяцей парушаецца абмен рэчываў, пагаршаецца кровазабеспячэнне вока. У выніку склера становіцца схільнай да расцягвання, а значыць, да блізарукасці.

Чым небяспечная блізарукасць?

Пры выцягванні вочнага яблыка пакутуе вочнае дно, і асабліва найбольш адчувальная яго частка - сятчатка. Пры расцягванні ў ёй развіваюцца дыстрафічныя працэсы, што нярэдка прыводзіць да разрываў і адслаення, якія ўзнікаюць пры хуткім прагрэсаванні блізарукасці. Гэта можа стаць прычынай страты працаздольнасці па зроку.

Лячэнне блізарукасці

У дзяцей яно пераважна кансерватыўнае, уключае ў сябе медыкаментознае, фізіятэрапеўтычнае, артаптычнае, вітамінатэрапію. А таксама - выяўленне і карэкцыю парушэнняў постаці. Як правіла, пры блізарукасці прызначаюць акуляры. Пры міяпіі слабай і сярэдняй ступені - толькі для "далечыні", пры міяпіі высокай ступені - для пастаяннага нашэння. Самі акуляры лячэбнымі вартасцямі не валодаюць, а толькі з'яўляюцца сродкам карэкцыі зроку.

Асновы прафілактыкі

- Агульнае ўмацаванне і фізічнае развіццё дзіцяці, асабліва ў перыяд яго актыўнага росту. Папярэджванне і лячэнне агульных саматычных хваробаў (вегета-сасудзістай дыстаніі, хваробаў страўнікава-кішачнага тракту і бронха-лёгачнай сістэмы). Для ўмацавання фізічнага развіцця паказаны тэніс, бадмінтон, плаванне, лыжны спорт.

- Рэгулярнае і паўнавартаснае харчаванне. У меню павінны быць тварог, сыр, кефір, сметанковы алей, ялавічына, печань, мяса індыка і труса, пятрушка, шпінат, чарніцы, шыпшына, таматы, абрыкосы, брусніцы, журавіны.

- Гігіена зроку. Правільная пасадка дзіцяці падчас зрокавай працы: адлегласць ад кнігі да вачэй - 30-35 см. Чытаць і пісаць трэба толькі седзячы, спіну трымаць роўна, працоўнае месца павінна добра асвятляцца. Ніколі не варта чытаць і гуляць лежачы на жываце і асабліва лежачы на баку. Шкодзіць вачам і чытанне ў транспарце.

- На кожныя 30-40 хвілін зрокавай працы павінна выпадаць 10 хвілін адпачынку. Адпачыць, - значыць, пабегаць, паглядзець у акно, зрабіць гімнастыку для вачэй, а не сядзець перад тэлевізарам ці камп'ютарам.

- Прагляд тэлевізара і працу за камп'ютарам трэба абмяжоўваць, а дзецям дашкольнага ўзросту камп'ютар увогуле рэкамендавана забараніць. Працягласць прагляду тэлеперадач для дзяцей дашкольнага ўзросту не павінна перавышаць 30 хвілін, малодшага школьнага ўзросту - 1 гадзіну, сярэдняга ўзросту - 1,5 гадзіны, старшакласнікаў - 2 гадзіны.
 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярод дзяцей, якіх вучылі чытаць у 3-5 гадоў, у тры разы больш парушэнняў зроку ў параўнанні з тымі, хто пачаў навучанне ў 6-7 гадоў. Унутрывокавыя мышцы фарміруюцца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика