Перамагаем дэпрэсію за тры дні
07.10.2010 09:36
—
Новости Здоровья
|
«У мяне дэпрэсія!» — хто гэтай фразы не чуў або не прамаўляў. Найпапулярнейшая хвароба — гэта дэпрэсія. Асабліва цяпер — восенню, калі ўсе нервовыя рэакцыі абвастраюцца. Пры гэтым далёка не ўсе ведаюць, што дэпрэсія — небяспечная хвароба, ад якой губляецца не толькі ўнутраны спакой, сон, але і працаздольнасць, а таксама развіваюцца псіхічныя захворванні. Сапраўдная і несапраўдная дэпрэсія На сапраўдную дэпрэсію пакутуе 4 чалавекі са 100. Доўжыцца сапраўдная дэпрэсія гадамі, лечыцца выключна медыцынскімі сродкамі. А тое, ад чаго пакутуюць усе астатнія, — гэта хандра, сплін, стрэс, але ў народзе яно называецца дэпрэсіяй. Як змагацца? «Вы хочаце пра гэта паразмаўляць?» — гэтая фраза лічыцца ключом для перамогі над дэпрэсіяй. Трэба толькі ўсё камусьці расказаць і ненадоўга стане лягчэй. Таму «ратаўнічыя» размовы нельга выкарыстоўваць як адзіны сродак. Тым больш што ёсць шанец «падзяліцца» сваёй хандрой з суразмоўцам. Калі ж вам усётакі ўдасца знайсці прычыну вашай дэпрэсіі — трэба сесці і ў адзіноце разабрацца, ці не з’яўляецца гэтая нагода смешнай. Разабраліся? Цяпер трэба расслабіцца. Адзінае, калі вас расслабляе алкаголь, то трэба пільна адсочваць яго колькасць. Няблага змяніць абстаноўку — з’ехаць кудынебудзь на пару дзён, ці, калі часу ці грошай на ад’езд няма, зрабіць у кватэры перастаноўку: і фізічнай энергіі шмат скінеце, і абстаноўку хоць як, але зменіце. Самы просты спосаб пазбавіцца ад хандры — не адмаўляць сабе пару дзён у садавіне. Напрыклад, дапамагаюць бананы — дзякуючы вялікаму ўтрыманню магнію, цытрусавыя (дзякуючы вітаміну С), кава і моцная, добрая гарбата — зза кафеіну. А ўвогуле, чым менш пра свой настрой думаеце, тым хутчэй ад яго пазбавіцеся. Арганізму і самому непрыемны гэты стан. Падводзім вынік. Размова з добрым чалавекам і вячэра са шчодрай дозай садавіны ў пятніцу. Салодкі чай у тэрмасе з сабой і выезд на бабіну сядзібу ў суботу. Басейн і генеральная прыборка дома ў нядзелю. І свет вам усміхнецца. Падзяліцца навіной:
Юрась Ускоў Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«У мяне дэпрэсія!» — хто гэтай фразы не чуў або не прамаўляў. Найпапулярнейшая хвароба — гэта дэпрэсія. Асабліва цяпер — восенню, калі ўсе нервовыя рэакцыі...
|
|