Здаць тэст на ВІЧ
01.12.2010
—
Новости Здоровья
|
1 снежня — Сусветны дзень барацьбы са СНІДам Супрацоўнікі Міністэрства аховы здароўя, прадстаўнікі рэктарата Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта добраахвотна здадуць тэст на ВІЧ, каб прыцягнуць увагу да тэмы клопату пра сваё здароўе і здароўе блізкіх. У Мінску акцыя "Я здаў тэст на ВІЧ" адбудзецца 1 снежня з 11.00 да 12.00 каля Міністэрства аховы здароўя (вул. Мяснікова, 39) і з 13.30 да 14.30 — каля медуніверсітэта (пр. Дзяржынскага, 83). Адмоўны вынік павінен супакоіць таго, хто хвалюецца адносна заражэння ВІЧ, а станоўчы дазволіць своечасова пачаць лячэнне і абараніць ад інфекцыі блізкіх. Дэвіз сёлетняга Сусветнага дня барацьбы са СНІДам — "Усеагульны доступ і правы чалавека" ўказвае на неабходнасць абароны правоў чалавека, доступу да прафілактыкі, лячэння, догляду і падтрымкі ў сувязі з ВІЧ-інфекцыяй, адзначае прадстаўнік ААН/ПРААН у Рэспубліцы Беларусь Антоніус БРУК. Раней прынятыя сусветнай супольнасцю меры па барацьбе з эпідэміяй ВІЧ-інфекцыі пачалі прыносіць пэўны вынік: колькасць новых інфікаваных стабільна зніжаецца — з 3,5 млн у 1996 годзе да 2,6 млн у 2009-м. На працягу пяці гадоў даступнасць тэрапіі пры ВІЧ-інфекцыі павялічылася ў дзесяць разоў. Разам з тым актуальнымі для ўсяго свету працягвае заставацца магчымасць правядзення лячэння ад ВІЧ-інфекцыі ўсім, хто мае ў ім патрэбу, а таксама спыненне распаўсюджвання ВІЧ/СНІДу, скарачэнне захваральнасці. Паводле слоў намесніка міністра аховы здароўя — галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Рэспублікі Беларусь Алега АРНАУТАВА, з 1987 года ў краіне зарэгістравана звыш 11,5 тысячы выпадкаў заражэння ВІЧ. Гэта шостае месца сярод краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі. На сёння ў рэспубліцы пражывае 9 389 інфікаваных ВІЧ. За 10 месяцаў гэтага года выяўлена 872 інфікаваных. У 75 працэнтах гэтых выпадкаў меў месца палавы шлях перадачы віруса. Антырэтравірусную тэрапію ў Беларусі атрымліваюць 93 працэнты інфікаваных. Дарэчы, калі цяпер вышэйназваная тэрапія забяспечваецца за кошт сродкаў ААН, то з 2012 года частку расходаў пачне браць на сябе і дзяржава. Мяркуецца, што да 2015 года краіна павінна забяспечваць антырэтравірусную тэрапію поўнасцю за свой кошт. 173 дзіцяці нарадзіліся сёлета ў ВІЧ-інфікаваных матуль. 94 працэнты ВІЧ-інфікаваных цяжарных жанчын і нованароджаных дзяцей атрымлівалі ў бягучым годзе поўны курс прафілактыкі перадачы ВІЧ ад маці дзіцяці. Такім чынам, як вядома, забяспечваецца высокая верагоднасць таго, што дзеці інфікаваных маці будуць здаровымі. Святлана БАРЫСЕНКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікі Міністэрства аховы здароўя, прадстаўнікі рэктарата Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта добраахвотна здадуць тэст на ВІЧ, каб...
|
|