Дакладныя промні лечаць
14.12.2010
—
Новости Здоровья
|
У Магілёўскім анкалагічным дыспансеры адкрыўся новы радыелагічны лячэбны корпус. Яго будавалі два гады, агульны кошт перавышае 5 мільёнаў еўра. У аддзяленнях прамянёвай дыягностыкі і дыстанцыйнай тэрапіі цяпер усталявана самае сучаснае медыцынскае абсталяванне. Прамянёвы паскаральнік дазваляе ўздзейнічаць дакладна на хворы орган і не шкодзіць іншым. Гэты прыбор, у прыватнасці, паспяхова ўжываецца пры лячэнні раку падстраўнікавай залозы. Новае абсталяванне будзе працаваць штодня для паўсотні пацыентаў. Ім могуць карыстацца хворыя з усёй Беларусі і замежжа. Да канца наступнага года ў Магілёве плануецца пабудаваць яшчэ адзін корпус анкадыспансера, дзе будуць размешчаны пакоі для пацыентаў. Медыкі канстатуюць, што доля злаякасных новаўтварэнняў у структуры захворваемасці і смертнасці, на жаль, павялічваецца і цяпер займае другое месца пасля сардэчна-сасудзістых хвароб. Ілона Іванова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Магілёўскім анкалагічным дыспансеры адкрыўся новы радыелагічны лячэбны корпус. Яго будавалі два гады, агульны кошт перавышае 5 мільёнаў еўра.
|
|