Дактары: У Беларусі практычна няма здаровых цяжарных жанчын. 21.by

Дактары: У Беларусі практычна няма здаровых цяжарных жанчын

16.12.2010 10:13 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта паведаміла дацэнт кафедры акушэрства, гінекалогіі і рэпрадуктыўнага здароўя Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, кандыдат медыцынскіх навук Кацярына Пятрова 15 снежня на пасяджэнні круглага стала ў Мінску.

Паводле яе слоў, у кожнай жанчыны падчас цяжарнасці адзначаецца тая ці іншая паталогія.

Часцей за ўсё, гэта захворванні шчытападобнай залозы, страўнікава-кішачнага тракту, іншыя хранічныя захворванні, якія жанчына набывае ў дзяцінстве і юнацтве.

Апрача таго, распаўсюджаны гінекалагічныя захворванні, якія негатыўна ўплываюць на выношванне і нараджэнне дзіцяці.

Як мяркуе Пятрова, у Беларусі «не вельмі спрыяльная» сітуацыя з рэпрадуктыўным здароўем жанчын, што звязана з экалогіяй і шэрагам сацыяльных фактараў. «Дзяўчынкі рана пачынаюць палавое жыццё. Да моманту калі яны задумваюцца пра шлюб і адпаведна пра нараджэнне дзяцей, у іх ужо ёсць запас тых хвароб, якія яны набылі на працягу жыцця», — зазначыла спецыяліст.

Паводле слоў дырэктара Цэнтра рэпрадуктыўнай медыцыны гінеколага-рэпрадуктолага Святланы Жукоўскай,

найбольш спрыяльны ўзрост для нараджэння дзяцей — 25–35 гадоў.

Пасля 35 гадоў у два разы зніжаецца верагоднасць наступлення цяжарнасці і ў два разы павялічваецца рызыка развіцця парокаў у плода. Як зазначыла Жукоўская, Сусветная арганізацыя аховы здароўя лічыць рэпрадуктыўным узрост жанчыны ад 18 да 49 гадоў.

Падзяліцца навіной: 
Анастасія Янушэўская, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміла дацэнт кафедры акушэрства, гінекалогіі і рэпрадуктыўнага здароўя Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, кандыдат...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика