У Еўропе "ўладараць" грыпападобныя захворванні
22.12.2010
—
Новости Здоровья
|
Па звестках Еўрапейскага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, актыўнасць грыпу ў Еўрапейскім рэгіёне знаходзіцца на нізкім узроўні, аднак на кантыненце адзначаецца рост захваральнасці грыпападобнымі захворваннямі і вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі. У Еўропе захоўваецца цыркуляцыя пандэмічнага віруса A/H1N1, віруса грыпу А/Н3N2 і віруса грыпу В (два апошнія — пераважаюць). Назіраецца таксама цыркуляцыя РС-віруса, характарыстыкі якога супадаюць з аналагічнымі за той жа перыяд эпідсезона 2009/2010 гадоў. У Беларусі, як паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, актыўнасць вострых рэспіраторных інфекцый таксама знаходзіцца пакуль на неэпідэмічным узроўні. У "вірусным пейзажы" пераважаюць негрыпозныя рэспіраторныя вірусы (рэспіраторна-сінтыцыяльны, адэнавірусы, вірусы паграгрыпу і змешаныя інфекцыі). 66 працэнтаў ад агульнай колькасці захварэлых на прастуду складае дзіцячае насельніцтва. Між іншым, у Маскве ўжо перавышаны эпідпарог захваральнасці на грып і ВРВІ сярод дзяцей ва ўзросце да 7 гадоў. Найбольшая колькасць выпадкаў захворванняў выклікана адэнавірусамі. Надзея НІКАЛАЕВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па звестках Еўрапейскага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, актыўнасць грыпу ў Еўрапейскім рэгіёне знаходзіцца на нізкім узроўні, аднак на кантыненце... |
|