Якіх вітамінаў вам не хапае?
16.02.2011 10:05
—
Новости Здоровья
|
Якіх вітамінаў вам не хапае? Вясной асабліва востра адчуваецца недахоп вітамінаў у арганізме. Высветліць, якіх вітамінаў не хапае менавіта вам, дастаткова проста.
- Выцягніце рукі далонямі ўверх і паспрабуйце сагнуць пальцы (акрамя вялікага) у двух апошніх суставах так, каб кончыкі пальцаў крануліся далоні (сустаў паміж пальцамі і далонню не лічыцца). Калі не атрымаецца, то верагодны дэфіцыт вітаміну В6. - Непрыемны пах з рота можа сведчыць пра недахоп вітаміну В3. - Нават пры слабых ударах у вас з’яўляюцца і доўга не праходзяць сінякі? Хутчэй за ўсё, вы атрымліваеце мала вітаміну С. - У тым, што вы пакутуеце ад галавакружэння і шуму ў вушах, можа быць вінаваты недахоп вітамінаў В3 і Е. - Чырвань вачэй, доўгае прывыканне да цемры, ячмені часам звязаны з недахопам вітамінаў А і В2. - Выпадзенне валасоў бывае звязана з недахопам вітамінаў В9, С, Н. - Бяссонніцу можа выклікаць дэфіцыт вітамінаў групы В. Аднавіць недахоп вітамінаў дапаможа чырвоная рабіна. У ёй шмат біялагічна актыўных рэчываў: вітамінаў, мікраэлементаў, арганічных кіслот і г.д., якія здольныя папярэджваць або лячыць тое ці іншае захворванне чалавека. Рабіна, дзякуючы амігдаліну, які змяшчаецца ў ёй, таксама павышае ўстойлівасць арганізма да гіпаксіі (кіслароднага галадання). Больш за тое, нядаўна стала вядома, што амігдалін супрацьдзейнічае перакіснаму акісленню ліпідаў. Засцерагаюць унутрыклетачныя тлушчы ад акіслення таксама вітаміны С і Е, якія ёсць у пладах рабіны. Дзеянне гэтых біялагічна актыўных рэчываў у пэўнай меры забяспечвае прафілактыку атэрасклерозу і паляпшае агульны стан арганізма. Добра папіць нейкі час чай з ягад рабіны: 2 сталовыя лыжкі сухіх ягад заліце ў тэрмасе 0,5 літра крутога кіпеню. Настойвайце 1-2 гадзіны, а потым працадзіце. Прымайце па 1/3 шклянкі 3 разы на дзень. Як вітамінны, агульнаўмацоўваючы і прафілактычны сродак піце чай з лісця чорных парэчак. 2-3 сталовыя лыжкі сухіх здробненых лістоў чорных парэчак заліце ў фарфоравым чайніку 0,5 літра крутога кіпеню і настойвайце 10-15 мінут. Піце на працягу дня. Пры авітамінозе і іншых захворваннях як лячэбны, прафілактычны і агульнаўмацавальны сродак прымайце бярозавы сок. Піце яго па адной шклянцы тры разы на дзень. Курс лячэння — 1 месяц. Пасля 1-2 тыднёвага перапынку ён можа быць паўтораны. Бярозавы сок дапамагае таксама пры захворваннях лёгкіх (бранхітах, пнеўманіі, сухотах і г.д.), падагры, мочакаменнай хваробе, абменных артрытах, экзэме і іншых скурных захворваннях. Пры гіпавітамінозах, якія суправаджаюцца знясіленнем, бледнасцю, сухасцю скуры, адсутнасцю апетыту, і ва ўсіх іншых выпадках, калі арганізм адчувае недахоп вітамінаў С і А, дапаможа лісце першацвету. Яно надзвычай багатае на вітаміны. Як толькі з'явіцца гэтая першая веснавая зеляніна, выкарыстоўвайце яе для прыгатавання салатаў. Акрамя карысных уласцівасцяў, лісце першацвету мае пяшчотны і прыемны смак. Яно дапаможа вам спатоліць вітамінны голад, умацаваць і аздаравіць свой арганізм. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вясной асабліва востра адчуваецца недахоп вітамінаў у арганізме. Высветліць, якіх вітамінаў не хапае менавіта вам, дастаткова проста. - Выцягніце рукі далонямі... |
|