10 памылак харчавання сучаснага чалавека
11.03.2011 10:50
—
Новости Здоровья
|
10 памылак харчавання сучаснага чалавека 10 памылак робіць сучасны чалавек, калі харчуецца. Так сцвярджае каментатар нямецкага тэлебачання Ханс Моль, кніга якога "Сем праграм здароўя" перажыла нябачаны пік папулярнасці ў Еўропе. Пры яе падрыхтоўцы аўтар выкарыстоўваў матэрыялы даследаванняў навуковых устаноў Германіі і ЗША.
Мы... ...ядзім вельмі шмат. Ніякі гараджанін не кампенсуе фізічнай працай тую энергію, якую атрымлівае з ежай. Звычка аб'ядацца за святочным сталом — нож у вашу падстраўнікавую залозу і печань. ...ядзім занадта тлустую ежу. У сярэднім чалавек штодзень ужывае 140 г тлушчу пры норме 80 г. Ежа бедная на вітаміны, клятчатку. Мы ядзім вельмі шмат мучных вырабаў, пірожных і тартоў. ...няправільна выбіраем ежу. Замест аб'ёмных, сытных, але нізкакаларыйных і нятлустых агародніны і садавіны мы ядзім так званую "звычайную" ежу, цяжкую і высокакаларыйную. ...п'ём ежу. Амаль усе сучасныя напоі каларыйныя — чай і кава з цукрам, алкаголь, газіроўка, кактэйлі. Дзясятая частка (у сярэднім 330 ккал) атрыманых на працягу дня калорый — "вадкія" калорыі. ...не захоўваем рэжым харчавання. Хаатычнае паяданне ежы на хаду, між іншым, калі захацелася "закрыць" паўзу, характарызуе наша невуцкае стаўленне да працэсу прыняцця ежы. ...перабіраем з ласункамі. Апошнія ўносяць дысбаланс у наш абмен рэчываў. Нам нельга есці больш як адзін кавалак цукру ў суткі, а мы ядзім у сярэднім дзесяць (у выглядзе цукерак і іншых дэсертаў). ...злоўжываем прадуктамі доўгага захоўвання. Мы перасольваем іх, перабіраем з кансервантамі і вяндлінай. Ежа, якая доўга захоўваецца, — шкодная. ...любім сябе заахвочваць. Працэс ужывання ежы даўно ператварыўся ў акт псіхафізіялагічнага ўраўнаважвання. Калі вы задаволеныя сабой, вы ясце. Калі вам дрэнна, вы заядаеце праблему, каб даставіць сабе задавальненне. ...мала ведаем пра сапраўдныя патрэбы арганізма. Мы недастаткова чытаем пра гэта і яшчэ менш прыслухоўваемся да ўласнага "біялагічнага гадзінніка". Пры гэтым вельмі мала ведаем пра каларыйнасць ежы, утрыманне ў ёй бялкоў, тлушчаў, вугляводаў, вітамінаў, мікраэлементаў. ...ядзім, забываючы пра ўзрост. Меню для 20-гадовага чалавека не можа быць такім жа, як для 50-гадовага. Пры складанні рацыёну харчавання варта ўлічваць узрост, стан здароўя, рытм жыцця і прывычныя нагрузкі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
10 памылак робіць сучасны чалавек, калі харчуецца. Так сцвярджае каментатар нямецкага тэлебачання Ханс Моль, кніга якога "Сем праграм здароўя" перажыла нябачаны пік...
|
|